Мае першыя кнiжкi



Дзіцячая кніга займае пачэснае месца на паліцах у філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”. Кніжны фонд апошнім часам значна абнавіўся: з’явіліся цікавыя прыгожыя кніжкі пра родны край, экалогію, здаровы лад жыцця. Супрацоўнікі бібліятэкі стараюцца прапаноўваць навінкі чытачам.

А першыя кніжкі, з якімі знаёмяцца ў дзяцінстве, абавязкова застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Якія гэта кнігі? Канешне, казкі! Самыя цікавыя, чарадзейныя і справядлівыя. Вось з такімі казкамі знаёміліся вучні першых класаў з групы падоўжанага дня Воранаўскай школы падчас літаратурнага мерапрыемства “Мае першыя кніжкі”. Бібліятэкары падрыхтавалі вельмі цікавую выставу-сюрпрыз ў казачным чамадане і інсцэніроўку казкі “Рэпка”. У госці да дзяцей завітала і Чырвоная Шапачка, якая расказала, што казкі вучаць дабрыні, справядлівасці і спагадлівасці.

Аліна Лучкоўская,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

Добавление комментария
CAPTCHA
*