Іўеўшчына прымала артыстаў з усей Гродзеншчыны
На іўеўскай сцэне выступілі калектыў дзіцячага тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, дзіцячы лялечны тэатр “Светлячок” Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці Шчучынскага раёна, дзіцячы франкамоўны тэатр “Люмьер” сярэдняй школы №8 горада Гродна, тэатр-студыя “Батлейка” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячы лялечны гурток “Балаганчык” Залескага Дома культуры Смаргонскага раёна, дзіцячая тэатральная студыя “Бубенчыкі” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, тэатр мініяцюр “Балагур” Ганчарскага Дома культуры Лідскага раёна, студыя тэатральна-эстрадных мініяцюр “Смайл” Ашмянскага раённага цэнтра культуры.
Пасля паказу кожнага спектакля ў час падрыхтоўкі далейшага прагляду ўдзельнікі семінара абмяркоўвалі ўбачанае. У першы дзень былі паказаны ўсе спектаклі, з якімі прыехалі юныя і дарослыя тэатральныя трупы. Юныя і дарослыя артысты былі ўзнагароджаны дыпломамі за поспехі і творчыя дасягненні. Майстар-клас правяла выкладчык тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Афоніна.
Працягам работы стаў "круглы стол".