Іўеўшчына прымала артыстаў з усей Гродзеншчыны

Іўеўшчына прымала артыстаў з усей Гродзеншчыны
768decce96a955a7b5ca174bfb6f5d2d

Абласны семінар-практыкум рэжысёраў народных і ўзорных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў прайшоў на базе Іўеўскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Арганізатары мерапрыемства ўдала спалучылі яго правядзенне і творчае  свята “Тэатр – душа мая”, якое стала заключным акордам абласнога агляду-конкурсу тэатральных калектываў, які доўжыўся ўвесь 2016 год.


На іўеўскай сцэне выступілі калектыў дзіцячага тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў,  дзіцячы лялечны тэатр “Светлячок” Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці Шчучынскага раёна,  дзіцячы франкамоўны тэатр “Люмьер” сярэдняй школы №8 горада Гродна, тэатр-студыя “Батлейка” Лідскага раённага  цэнтра культуры і народнай творчасці,  дзіцячы лялечны гурток “Балаганчык” Залескага Дома культуры Смаргонскага  раёна, дзіцячая тэатральная студыя  “Бубенчыкі” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, тэатр мініяцюр “Балагур” Ганчарскага Дома культуры Лідскага раёна, студыя тэатральна-эстрадных мініяцюр “Смайл” Ашмянскага раённага цэнтра культуры.


Пасля паказу кожнага спектакля ў час падрыхтоўкі далейшага прагляду ўдзельнікі семінара абмяркоўвалі ўбачанае. У першы дзень былі паказаны ўсе спектаклі, з якімі прыехалі юныя і дарослыя тэатральныя трупы. Юныя і дарослыя артысты былі ўзнагароджаны дыпломамі за поспехі і творчыя дасягненні. Майстар-клас правяла выкладчык тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Афоніна.


Працягам работы стаў  "круглы стол".
 


Фото С. ЗЯНКЕВІЧА

Вера ГУЛІДАВА