Утульна, мілагучна, творча прайшла літаратурна-музычная вечарына ў Канвелішскай СШ
Літаратурна-музычная вечарына раскрыла таленты сярод адпачываючых у лагеры “Канвалія” і гасцей-студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Сёмы год дзейнасць аздараўленчага лагера ў Канвелішскай школе ладзіцца сумесна са студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта. Для дзяцей гэта новае кола зносін, а для студэнтаў — добрая педагагічная практыка, магчымасць глыбокага знаёмства з мясцовым фальклорам, народнымі традыцыямі і культурай.
Лагер кругласутачны, пагэтаму сумесна даводзіцца ладзіць і быт, і мерапрыемствы. Сёлета дзевяцідзённы адпачынак накіраваны на вывучэнне Прынёмання з розных бакоў. Звыш 20 адпачываючых і 16-ці студэнтаў-практыкантаў карысна вабяць час у пэўных накірунках. Напрыклад, усталёўваюць пазнавальнае сяброўства, адлюстроўваюць у творчаці прыгажосць родных мясцін, займаюцца краязнаўствам і інш.
Пяты дзень — “Гродзеншчына літаратурная” — стаў прыкметным дзякуючы літаратурна-музычнай барахолцы “Роднымі словамі, дзівоснымі фарбамі пра Беларусь”. Праграма была насычана адмысловымі выступамі моладзі. У песнях, вершах, дарэчы сярод іх былі і аўтарскія, юнакі і дзяўчаты выказвалі бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, павагу да блізкіх сэрцу людзей. Многія выразілі свае пачуцці, эмоцыі праз танец, ці інструментальнае выкананне твораў.
Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці прайшла сустрэча з удзелам Аліны Сабуць і Руслана Казлоўскага, кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў кафедры беларускай філалогіі ГрДзУ імя Я. Купалы, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аліна Эдмундаўна прэзентавала сваю кнігу “Літаратурныя дыялогі”, якая ўбачыла свет у 2022 годзе пасля перамогі ў абласным творчым конкурсе імя Цёткі.
— Выданне кнігі для пісьменніка — найвялікшае свята, гэта пачэсна сплочаны доўг перад чытачом, сабою і мастацтвам. Сімвалічна, што з’явілася яна ў Год гістарычнай памяці, год ушанавання беларускіх класікаў — Купалы і Коласа.
Кніга — своеасаблівае падсумаванне літаратурна-крытычнай дзейнасці аўтара, панарамны агляд ад класікі да сучаснасці. Яна правакуе да пазнання самога сябе і абгрунтаванага піяру твораў і 25 творцаў, якія добраахвотна фарміравалі і зараз усталёўваюць літаратурны працэс. Выданне прадстаўлена ў пяці вымярэннях-раздзелах, насычаных не толькі навуковымі даследаваннямі, аўтарскімі поглядамі, але і лірычнымі адступленнямі.
Руслан Канстанцінавіч на гэты раз выступіў перад аўдыторыяй як паэт, прачытаўшы аўтарскія творы патрыятычнай і любоўнай лірыкі. Асабліва кранулі душу радкі-прызнанне ў безумоўных пачуццях да роднай зямлі, гонару за беларусаў.
Ад імя кіраўніцтва аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама галоўны спецыяліст аддзела Людміла Запаснік падзякавала гасцям свята за шматгадовае плённае супрацоўніцтва, уклад у развіццё сістэмы адукацыі Воранаўшчыны і падтрымку творчай моладзі нашага раёна.
Галіна ШЛЕМПА.
Фота аўтара.