Назад у СССР запрашаюць гасцей абласных “Дажынак” воранаўскія культработнікі

Дожинки 02 ноября 24 1200

37.jpg
  На свяце развярнуліся падворкі раёнаў Прынямоння. На іх час нібы павярнуўся назад — тут прадстаўлены знакавыя гады для развіцця рэгіёнаў.

Воранаўскія культработнікі запрашаюць заглянуць у 1976-1980 гады. У гэты час раёну быў прысуджаны Чырвовы сцяг ЦК КПСС па выніках усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, а наша сфера гандлю ў сацыялістычным спаборніцтве сярод арганізацый, прадпрыемстваў спажыўкааперацыі заняла першае месца ў СССР.

Робіш першы крок на падворак — і сапраўды трапляеш у савецкую эпоху. Прадаўцы — як на падбор, быццам сышлі з фотаздымкаў 1980-х гадоў. Умела арудуюць шчотамі, спрытна кладуць прадукцыю на шалі ды яшчэ і спяваюць, запрашаючы набыць рыбу, сала, каўбасы, агародніну… Нават ліманад “Бураціна” прапануюць. Хочаш не хочаш, а настальгія ўзнікае. Ды яе хутка праганяе гучнай песняй ансамбль “Вясёлка”. Пад знаёмыя мелодыі хораша і патанцаваць, і фотаздымак зрабіць на памяць — удаліся на славу нашым землякам і фотазоны.

38.jpg

36.jpg

39.jpg

40.jpg

41.jpg

42.jpg

43.jpg

44.jpg

45.jpg

46.jpg

47.jpg

48.jpg

49.jpg

50.jpg

52.jpg

53.jpg

54.jpg

51.jpg

#НАШАЛЕПШАЕ

Добавление комментария
CAPTCHA
*