Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя беларускіх навучальных і даследчых устаноў, прадстаўнікі не толькі беларускіх, але і расійскіх фірм і кампаній, такія, як Алена Дубровіна з Санкт-Пецярбургу ("Біятроф"), Аўрыка Фядосава і Стас Заўгародні з Масквы ("Провет"), спецыялісты, якія працуюць у сельскай гаспадарцы.
У адкрыцці прыняў удзел начальнік упраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Мікалай Кот. З дакладамі выступілі дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ прафесар Віктар Малашка, прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Расціслаў Кузьміч. Усе выступы былі практычна карыснымі для спецыялістаў.
Сярод выступоўцаў на канферэнцыі былі і маладыя спецыялісты, у тым ліку выпускнікі ўніверсітэта – Аляксей Білецкі, Дзмітрый Воранаў, Дзяніс Харытонік, Аляксандр Козел і іншыя. Завяршылася канферэнцыя размовай удзельнікаў за "круглым сталом".