Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
af8f307b239b189535431089148e665b

21-22 сакавіка на факультэце ветэрынарнай медыцыны праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, арганізаваная дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі факультэта, адначасова рэдактарам часопіса "Наше сельское хозяйство. Ветеринария и животноводство" Мікалаем Кузняцовым. 

У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя беларускіх навучальных і даследчых устаноў, прадстаўнікі не толькі беларускіх, але і расійскіх фірм і кампаній, такія, як Алена Дубровіна з Санкт-Пецярбургу ("Біятроф"), Аўрыка Фядосава і Стас Заўгародні з Масквы ("Провет"), спецыялісты, якія працуюць у сельскай гаспадарцы. 

DSCN2245.jpg

У адкрыцці прыняў удзел начальнік упраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Мікалай Кот. З дакладамі выступілі дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ прафесар Віктар Малашка, прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Расціслаў Кузьміч. Усе выступы былі практычна карыснымі для спецыялістаў. 

Сярод выступоўцаў на канферэнцыі былі і маладыя спецыялісты, у тым ліку выпускнікі ўніверсітэта – Аляксей Білецкі, Дзмітрый Воранаў, Дзяніс Харытонік, Аляксандр Козел і іншыя. Завяршылася канферэнцыя размовай удзельнікаў за "круглым сталом". 

DSCN2301.jpgDSCN2238.jpgDSCN2249.jpg
 


www.ggau.by