Лес садзіць — справу добрую рабіць

Год малой родины 01 апреля 20 1314
изображение_viber_2020-03-30_09-03-49

У гэтым перакананы вучні Паляц-кішскай сярэдняй школы. Члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” прынялі  ўдзел у рэспубліканскай  акцыі “Тыдзень лесу-2020”, прымеркаванай да Года малой радзімы і прысвечанай  75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 Валанцёрскі атрад у складзе дзевяці чалавек працаваў зладжана і добрасумленна. Юнакі Нікадзім Ненартовіч і Эдгар Лявон разам з лесніком Генадзіем Іосіфавічам Ненартовічам рабілі лункі ў загадзя падрыхтаваных разорах, за імі ішлі дзяўчынкі і высаджвалі сеянцы ў грунт. Асаблівую стараннасць праявілі Дарына Малышка, Эвяліна Тышкевіч, Ангеліна Янкелайць, Таццяна Ясялёніс. Навічкамі ў гэтай справе былі Кацярына Вялічка, Дзіяна Грыгаровіч і Дар’я Янкелайць.

изображение_viber_2020-03-30_09-03-47 IMG_2697 IMG_2700

Агульная справа прыйшлася даспадобы ўсім. Вучні школы ўнеслі асабісты ўклад у пашырэнне лясоў: сеянцы елкі і сасны высаджаны на плошчы 2,4 га.

Валанцёры атрымалі падзяку ад лесавода. А напрыканцы разам наведалі дзялянку, дзе пазалетась высадзілі маладыя саджанцы бярозак, сосен, елак. Дрэўцы растуць і радуюць вока.    

IMG_2696 IMG_2694

Іван ГАБІС,

педагог сацыяльны Паляцкішскай сярэдняй школы.

Фота з архіва аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*