“Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!” жадалі ў нядзелю жыхарам Навіянкі

Год малой родины 04 августа 19 3424
DSC03881У кожнага чалавека ёсць дарагія сэрцу мясціны. Гэта зямля, якая яго ўскарміла і даверыла свае таямніцы. Дазволіла пачуць дыханне сагрэтай сонцам глебы і птушынае рознагалоссе на досвітку, удосталь надыхацца водарам квітнеючых садоў і спелых суніц у лесе, наталіцца найсмачнейшай у свеце сцюдзёнай вадой з калодзежа. Менавіта сюды імкнецца стомленая нягодамі ці акрылёная радасцю душа, за сотні кіламетраў ляцяць думкі. Такіх маляўнічых мясцін шмат на Воранаўшчыне. Гэта невялічкія вёсачкі, на першы погляд нічым не прыкметныя, але па-свойму адметныя і вельмі дарагія яго жыхарам. Даведацца аб іх, упэўніцца ў іх непаўторнасці дазваляе прект “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!” Ён стаў здабыткам Года культуры, і вось ужо чацвёрты год жыве на Воранаўшчыне. Узаемныя візіты-знаёмствы вяскоўцаў становяцца сапраўднымі святамі. Сёння жыхары Навіянкі прымалі гасцей з Утканаў.

DSC03887 DSC03891 DSC03899 DSC03904 DSC03921

Ветліва, хлебам-соллю сустракалі ў Навіянцы суседзяў з Канвелішскага сельсавета. Мясцовыя гаспадары асабліва старанна рыхтаваліся прыняць гасцей. Добраўпарадкавалі падворкі і вуліцы, каб вёска пакінула добрае ўражанне. На свята былі запрошаны кіраўніцтва сектара культуры райвыканкама з Воранава, старшыні сельсаветаў. Канвелішскага — Ірына Пільжыс і Перганцаўскага — Людміла Дзекан, старасты і самыя актыўныя жыхары вёсак. Шэсце гасцей рухалася па цэнтральнай вуліцы Навіянкі да сцэны, зладжанай работнікамі Пераганцаўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Затрымлівалі позіркі на падворках, бо быў аб’яўлены конкурс на лепшы з іх.  

Шматлікіх удзельнікаў свята аб’яднала малітва — імшу за дабрабыт і здароўе мясцовых жыхароў і ў памяць аб памерлых продках пад адкрытым небам правёў настаяцель касцёла Найсвяцейшага сэрца Ісуса Хрыста ксёндз Дзмітрый Сядлецкі. У прамове святар заклікаў людзей не замыкаць свае сэрцы і дамы на дабро і ўзаемаразуменне, якія аб’ядноўваюць людзей, дапамагаюць будаваць прыязныя і шчырыя зносіны.

DSC03928 DSC03934 DSC03939 DSC03945 DSC03960

Аб асаблівым багацці навіянкаўскай зямлі — працавітых людзях і дбайных гаспадарах — расказалі арганізатары свята падчас канцэртнай праграмы. Па праву першым далі слова старажылам вёскі. Дзевяностагадовая Генаэфа Матвееўна Дудовіч па ўважлівай прычыне адсутнічала, слова ад старэйшага пакалення трымала Галіна Бернардаўна Гой. Ну і сыпанула жанчына пранікнёнымі вершамі і гумарам!

DSC03965 DSC03967 DSC03968 DSC03971 DSC03987 DSC03996

Звярнуліся арганізатары свята да Валянціны Сцефановіч, на грудзях якой красаваўся атрыманы ў гэтым годзе ордэн Маці. Жыццё гэтай жанчыны ўзбагацілі пяцёра дзяцей, а цяпер і ўнукі.  Яна да гэтай пары працуе ў сельскай гаспадарцы. Словы падзякі былі адрасаваны і яе землякам — Паўлу Раўлушэвічу, Івану Валынцу, Ірыне Юшы, якія таксама яшчэ працуюць у РУСП с-с “Воранаўскі”, хоць і знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

DSC04004 DSC04005 DSC04027 DSC04045 DSC04052 DSC04057 DSC04064 DSC04075

Для Станіслава і Галіны Юрго гэты год адметны 40-гадовым юбілеем сумеснага жыцця. Аб чым узгадалі на свяце. Дарэчы,  як і аб “сярэбраным” юбілеі шлюбу  Валерыя і Ірыны Міцкевічаў, Андрэя і Людмілы Карчэўскіх. Знак увагі аказалі і самаму маленькаму жыхару Навіянкі — двухгадоваму Макару, першынцу ў маладой сям’і Фамічовых. Падарунак ад старшыні сельсавета атрымала і пераможца конкурсу падворкаў Крысціна Міцкевіч.

Доўга са сцэны гучала музыка, вершы, віншаванні і проста шчырыя прыгожыя словы. Пазней вяскоўцы зышліся ў вясёлым спаборніцтве — конкурсе прыпевак.

DSC04077 DSC04269 DSC04261 DSC04254 DSC04231 DSC04192 DSC04177 DSC04141 DSC04116 DSC04094

Удзельнікі свята не спяшаліся разыходзіцца. Нядзеля ўсё ж такі выдалася асаблівай. Яна ўскалыхнула  звыклы ўклад жыцця, з нагоды свята да многіх прыехалі дзеці з сем’ямі. Таму шматлюдна было ў Навіянцы. У наступную нядзелю жыхары вёскі будуць гасцяваць ва Утканах, дзе іх прывітаюць: “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!”


DSC04286 DSC04280 DSC04275 DSC04271

 

DSC04261 DSC04254

 

DSC04288

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*