18 мая музей "Замкавы комплекс "Мір" далучыцца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў"

18 мая традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Кажны год Мірскі замак рыхтуе для сваіх наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты. У гэтым годзе запланаваны шэраг мерапрыемстваў у рамках насычанай праграмы “Рэха Міра…” 

Варта адзначыць, што з 10.00 да 18.00 уваход на экспазіцыі Паўночнага корпуса палаца, Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай вежаў замка будзе бясплатным, а пасля 18.00  і да 21.00  можна будзе бясплатна наведаць міжнародную выставу “Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.”У 17.00  у мансарднай частцы Паўночнага корпуса адбудзецца адкрыццё выставы акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін”.

З 18.00  да 20.00  ва ўнутраным двары Мірскага замка будзе выступаць стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат міжнародных конкурсаў камерны аркестр УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” з праграмай “Рэха Міра”.

Напрыканцы, у 20.00  арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўнай музейнай праграме “У госці да Пане Каханку” сумесна з ансамблем цыганскай песні “Джана Рома” (г. Ашмяны).
 6c1e73b96532b6b32933a75d0b5417aa


Анаіт АРЗУМАНЯН
Добавление комментария
CAPTCHA
*