Аўгустоўскі канал запрашае сваіх сяброў на яркае і каларытнае свята (+Праграма)
У бліжэйшую суботу, 27 мая, Аўгустоўскі канал зноў збірае сяброў – тут пройдзе адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці.
Пачнецца яно з традыцыйнага касцюміраваннага шэсця калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, якія далей выступяць на адкрытай пляцоўцы побач са шлюзам Дамброўка.
Гасцей свята запросяць на падворкі “Вандроўка ў мінулае”, “Чытай-дворык”, забаўляльную пляцоўку ці прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу аб’ектаў народных промыслаў.
Акрамя таго жадаючыя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея Аўгустоўскага канала ці з водным экскурсійным маршрутам.
А падсілкавацца гасцям свята прапануюць на беразе, дзе щвесь дзень будзе працаваць святочны гандаль.
Безумоўна, той, хто хоць аднойчы пабываў на ім, пагадзіцца, што мерапрыемства каларытнае, яркае і эмацыйнае, таму рэкамендуем усім далучыца да яго – не пашкадуеце!
ПРАГРАМА
правядзення адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці“Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”
13.00 – 13.20
- касцюміраванае тэатралізаванае шэсце калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна;
13.20 – 14.00
- урачыстае адкрыццё свята і канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна “Аўгустоўскі канал усіх вітае і на свята запрашае”;
14.00- 15.00
- канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Ніва” ”Наша радасць у песнях гучыць”Верцялішкаўскага ЦК;
14.00 – 15.00
- агляд падворкаў “Вандроўка ў мінулае”;
15.00 – 16.00
- канцэрт вакальнага гурта ”Забава” Індурскага ЦК;
- канцэрт вакальнага гурта “Запаветны бераг”Азёрскага ЦК;
16.00 – 17.30
- праца гульнёвай пляцоўкі “Парк забаў”;
17.30 – 19.00
- танцавальна-забаўляльная праграма “У карагодзе сяброў”;
13.00 – 17.00
- працуе святочны гандаль;
-“Народная творчасць-крыніца натхнення”. Выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці;
- майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;
- “Вандроўка ў мінулае”. Арганізаваны падворкі клубных устаноў Гродзенскага раёна;
-“Аўгустоўскі канал - жамчужына прынеманскага краю”- праца экскурсійнага маршрута;
- праца Музея гісторыі Аўгустоўскага канала;
-“Чытай-дворык” - мабільная выстава па творчасці майстроў Гродзенскага раёна.
Фото з архiва БелТА
Служба навінаў "ГП"