Жыццесвярджальны акорд свята Незалежнасці ў Воранава (Фота)

С праздником 03 июля 17 2391
Удосталь адарыўшыў публіку песнямі ды танцамі, артысты аматарскай творчасці раёна з задавальненнем саступілі месца на сцэне прафесійнай спявачцы Іскуі Абалян.

Пачатак яе паспяховай песеннай кар’еры прыпадае на 1996 год, калі яна прыняла ўдзел у тэлевізійным конкурса “Зорная ростань”. Потым былі Міжнародныя конкурсы маладых выканаўцаў эстраднай песні ў Віцебску і Вільнюсе, Балгарыі і Турцыі. І дзе б яна ні выступала — усюды велізарны поспех у гледачоў. За 20 год сваёй яскравай дзейнасці спявачка падарыла людзям мноства канцэртаў. У рэпертуары Іскуі Абалян сотні песен, якія сталі хітамі і палюбіліся слухачам. За творчыя заслугі яна ўдастоена медаля “За працоўныя заслугі”, з’яўляецца Паслом добрай волі.

Захапляльнае шоу падарыла Іскуі Абалян і ў гэты святочны дзень. Гледачы не шкадавалі ёй сваіх шчырых апладысментаў і  зрабілі не адну сотню здымкаў на добры ўспамін аб таленавітай спявачцы.

1C9A8635 1C9A8642 1C9A8649

 

1C9A8664 1C9A8676 1C9A8687 1C9A8691 1C9A8695 1C9A8697 1C9A8705 1C9A8710 1C9A8715 1C9A8726 1C9A8730 1C9A8737 1C9A8739 1C9A8741 1C9A8748 1C9A8752 1C9A8754 1C9A8756 1C9A8758 1C9A8763 1C9A8768 1C9A8772 1C9A8778 1C9A8781 1C9A8784

Парадаваў жыхароў райцэнтра сваім талентам і спявак Андрэй Шумак.

1C9A8788 1C9A8791 1C9A8796 1C9A8800

Па-сапраўднаму жыццесвярджальным акордам святкавання Дня Рэспублікі  ў Воранаве стаў удзел усіх прысутных у рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”. Дзяржаўны Гімн гучаў з вуснаў ветэранаў, моладзі, дзяцей. Мы — народ гордай і незалежнай краіны! Мы — беларусы! 

1C9A8804 1C9A8808 1C9A8810 1C9A8812 1C9A8815 1C9A8816 1C9A8818

 

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фото Алега БЕЛЬСКАГА.  

 
Добавление комментария
CAPTCHA
*