Жыццесвярджальны акорд свята Незалежнасці ў Воранава (Фота)
Пачатак яе паспяховай песеннай кар’еры прыпадае на 1996 год, калі яна прыняла ўдзел у тэлевізійным конкурса “Зорная ростань”. Потым былі Міжнародныя конкурсы маладых выканаўцаў эстраднай песні ў Віцебску і Вільнюсе, Балгарыі і Турцыі. І дзе б яна ні выступала — усюды велізарны поспех у гледачоў. За 20 год сваёй яскравай дзейнасці спявачка падарыла людзям мноства канцэртаў. У рэпертуары Іскуі Абалян сотні песен, якія сталі хітамі і палюбіліся слухачам. За творчыя заслугі яна ўдастоена медаля “За працоўныя заслугі”, з’яўляецца Паслом добрай волі.
Захапляльнае шоу падарыла Іскуі Абалян і ў гэты святочны дзень. Гледачы не шкадавалі ёй сваіх шчырых апладысментаў і зрабілі не адну сотню здымкаў на добры ўспамін аб таленавітай спявачцы.
Парадаваў жыхароў райцэнтра сваім талентам і спявак Андрэй Шумак.
Па-сапраўднаму жыццесвярджальным акордам святкавання Дня Рэспублікі ў Воранаве стаў удзел усіх прысутных у рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”. Дзяржаўны Гімн гучаў з вуснаў ветэранаў, моладзі, дзяцей. Мы — народ гордай і незалежнай краіны! Мы — беларусы!
Вікенцій ЯКОВІЧ.
Фото Алега БЕЛЬСКАГА.