Запрашае “Свiслацкi кiрмаш”

С праздником 16 августа 13 1989

Паважаныя сябры i госцi нашага горада!


24 жніўня 2013 года ў 12 гадзін на гарадской плошчы адбудзецца “Свіслацкі кірмаш” — рэгіянальнае свята ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю.

Кірмашы ў нашым мястэчку маюць даўнюю гісторыю і славутыя традыцыі. Упершыню кірмаш адбыўся ў 1792 годзе, дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы — графу Вінцэнту Тышкевічу, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.

Працягваўся кірмаш цэлы месяц: з 25 жніўня па 25 верасня. Шмат чаго цікавага і непаўторнага можна было ўбачыць на “Свіслацкім кірмашы”. Тут працаваў славуты тышкевіцкі тэатр. Прыязджалі артысты з замежжа, з розных еўрапейскіх школ,  прафесійныя артысты драматычных, оперных і балетных труп. Быў закладзены звярынец.

Па свайму грашоваму абароту свіслацкі кірмаш займаў адно з першых месц у Беларусі. Сюды звозілі свой тавар купцы з усіх куточкаў зямлі. Вялікім попытам карысталіся вырабы свіслацкіх гарбароў, карэтнікаў, сталяроў, токараў і ганчароў.

Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы ў святочныя таргі, без сумнення, можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры, якая існуе на Свіслаччыне і сёння. Бо тут жывуць, адраджаюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне адвечныя традыцыйныя рамёствы.

24 жніўня мы запрашаем усіх свіслачан і гасцей нашага горада  зазірнуць у мінулае і пабываць на адроджаным Свіслацкім кірмашы! На галоўнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё з удзелам творчых калектываў Літвы, Латвіі, Польшчы, сталічных артыстаў, якія ад шчырага сэрца запросяць вас на сапраўдны “Баль да Тышкевіча”. Працягнуць праграму лепшыя мастацкія калектывы Гродзеншчыны!

Упрыгожыць кірмашовую плошчу  “Горад майстроў”, а непаўторныя вырабы майстроў-рамеснікаў прынясуць вам сапраўдную асалоду і задавальненне!

На пляцоўцы “Шляхецкі праменад” адбудзецца канцэрт класічнай музыкі, выстава карцін лепшых мастакоў Гродзенскай вобласці.

На гульнёвай пляцоўцы будуць прадстаўлены лепшыя гульнёва-забаўляльныя праграмы народных тэатраў гульні Гродзеншчыны. Атракцыёны, гульні, якія былі характэрны для кірмашоў 18-19 стагоддзяў, гарантуюць добрыя ўражанні і цудоўны настрой. Усіх удзельнікаў, а асабліва пераможцаў, чакаюць заслужаныя  прызы і ўзнагароды!

Візітнай карткай Свіслацкага Успенскага кірмашу стануць 5 корчмаў, якія гасцінна адчыняць свае дзверы перад гасцямі свята. Тут вы з вялікім задавальненнем зможаце пачаставацца стравамі яўрэйскай, польскай і роднай беларускай кухні! На кірмашы будзе арганізаваны шырокі гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі — на любы густ!

Цырк, балаган, вулічныя акрабаты, клоуны — усё гэта неад’емная частка кірмашу. І наша свята не выключэнне! Таму ўсіх жадаючых мы запрашаем паглядзець яркае, непаўторнае тэатральна-вогненнае шоу, якое разам са святочнай дыскатэкай завершыць Свіслацкі Успенскі кірмаш!

Дарагія сябры!

Зазірніце да нас на свята!

Не пашкадуеце!

Адродзім гістарычны кірмаш  разам!!!

Даведкі па тэлефонах: (801513) 3-34-82 — раённы метадычны цэнтр, 7-02-58 — раённы Дом культуры.

Аргкамітэт.
Добавление комментария
CAPTCHA
*