Палатынская моладзь з Мінска ў Воранаве


Моладзь з Мінска, з якой працуе палатын кс. Яўген Эйсмант SAC, прадставіла пастаноўку, прысвечаную Божаму Нараджэнню, у парафіі Св. Сымона і Юды Фадзея ў Воранаве.

Маладыя вернікі самастойна напісалі сцэнарый, у якім закраналіся такія праблемы сучаснага свету, як аборт, ЭКА-апладненне, выкарыстанне дапамогі чарадзеяў і ведзьмаў. У пастаноўцы гучала думка, што, на жаль, у свеце існуе яшчэ шмат людзей, якія не ведаюць або да канца не разумеюць, што ўсё гэта вельмі небяспечна.

Дзеянне ў спектаклі адбываецца напярэдадні Божага Нараджэння. У сцэнцы прадстаўлены дзве сям’і, якія былі суседзямі. Веруючая, у якой муж і жонка ніяк не маглі зачаць дзіця, таму яшчэ больш маліліся Богy, і нарэшце вырашылі ўзяць яго з прытулку. І няверуючая з такой жа праблемай. Але яна абрала не хрысціянскія спосабы яе вырашэння: спачатку звярнулася за дапамогай ЭКА-апладнення, а калі нічога не атрымалася, пайшла да бабкі-варажэі. Заканчваецца пастаноўка тым, што Бог пасылае дзіця веруючай сям’і, а няверуючая нарэшце прыходзіць да Яго з пакаяннем.

Воранаўскім гледачам пастаноўка вельмі спадабалася і кранула, аб чым сведчылі слёзы на тварах некаторых жанчын.

Гэты візіт стаў пачаткам своеасаблівых «гастроляў» мінcкай палатынскай моладзі: 25 студзеня пастаноўка будзе прадстаўлена ў Нясвіжскай парафіі, а 8 лютага — у Бярозе.

Алена Юршо.

На здымку: госці з Мінска.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*