З электрычнасцю на "ты". Прадстаўнікі Воранаўскага каледжа падзяліся з гасцямі "Дажынак" сваімі лепшымі напрацоўкамі.

Дожинки 23 сентября 23 715

изображение_viber_2023-09-23_11-06-16-195.jpg
  Свой падворак працаўнікі каледжа традыцыйна выканалі ў беларускім стылі з захаваннем мясцовага каларыту. На ім адвялі месца для эксперыментаў з электрычнасцю. Там прадставілі два цікавыя экспанаты. Майстар вытворчага навучання Валерый Буця разам з навучэнцам трэцяга курса Алегам Сідлярэвічам прадэманстравалі працу стэнда па асвятленні і канвеера аўтаматычнага руху. Некалькі ўмелых рухаў — і лямпачкі заззялі, а канвеер паехаў. Дарэчы, самаробныя выставачныя экзэмпляры стварылі таленавіты і ўмелы Валерый Сцяпанавіч разам са сваім здольным вучнем.

изображение_viber_2023-09-23_11-07-19-457.jpg

изображение_viber_2023-09-23_11-07-19-573.jpg

изображение_viber_2023-09-23_11-07-19-516.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*