Славім золата хлеба і людзей залатых. На абласным фестывалі-ярмарцы працаўнікоў вёскі ў Зэльве ўзнагародзілі лепшых хлебаробаў воранаўскай зямлі

Дожинки 23 сентября 23 1026

1C9A0445.JPG

Сёлета для хлебаробаў Гродзеншчыны выдалася нялёгкім. На вытрымку і прафесіяналізм іх выпрабоўвалі вясеннія замаразкі, чэрвеньская засуха, жнівеньскія зацяжныя дажджы. Тым не менш земляробы змаглі парадаваць высокімі вынікамі. Валавы збор зерневых і зернебабовых культур атрымалі 1,4 міліёна тон пры ўраджайнасці 46,9 цэнтнера з гектара. Не падвялі і воранаўскія аграрыі. Валавы збор зерня ў іх склаў 88 950 тон пры ўраджайнасці 42,3 ц/га. Самы час сказаць вялікі дзякуй нашым залатым людзям за гарачыя, загартаваныя ў працы будні, багаты каравай і забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

1C9A0449.JPG

1C9A0453.JPG

1C9A0466.JPG

1C9A0470.JPG

1C9A0471.JPG

Урачыстасць ушанавання галоўных герояў жатвы пачалася з традыцыйнага шэсця. Камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак, прадстаўнікі агранамічнай службы, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Прынямоння ў прыўзнятым настроі ў святочнай калоне дружна крочылі да галоўнай сцэны. У іх ліку нашы слаўныя землякі, шчырыя працаўнікі Воранаўшчыны.

1C9A0492.JPG

1C9A0496.JPG

1C9A0504.JPG

1C9A0508.JPG

1C9A0512.JPG

1C9A0518.JPG

Сёлета Воранаўскі раён стаў лідарам у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Дыплом ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў ўручаны старшыні райвыканкама Дзмітрыю Захарчуку. Такую ж узнагароду і грашовую прэмію для набыцця сельгастэхнікі атрымаў дырэктар КСУП “Гіркі” Тадэвуш Мушынскі. Другое месца ў намінацыі "Лепшае сельскагаспадарчае прадпрыемства па добраўпарадкаванні машыннага двара, гатоўнасць рамонтна-абслугоўваючай базы да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарнага парку да палявых работ" атрымала КСУП “Больцішкі”. Дырэктару прадпрыемства Анджэю Вількевічу ўручылі Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

1C9A0564.JPG

1C9A0572.JPG

1C9A0581.JPG

1C9A0585.JPG

1C9A0588.JPG

1C9A0594.JPG

1C9A0568.JPG

1C9A0610.JPG

1C9A0612.JPG

Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны камбайнер КСУП “Больцішкі” Дзмітрый Мяцюн, які намалаціў найбольшую колькасць зерня ў раёне — 2 400 тон. Падзячным лістом абласнога Савета дэпутатаў — механізатар КСУП “ Місявічы” Уладзімір Орда, на ліку ў якога больш за 2 300 тон намалочанага зерня. Падзяка Гродзенскага аблвыканкама аб’яўлена начальніку вытворчага ўчастка "Вараноўка" Аляксандру Балабану. У абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у сваёй катэгорыі першае месца атрымаў вадзіцель КСУП “Місявічы” Іосіф Зубовіч, на другой пазіцыі аператары зернесушыльных установак КСУП “Доцішкі” Валерый Вайткун і Валерый Андруконіс, трэцяе месца — за маладым вадзіцелем эксперыментальнай базы “Пагародна” Міраславам Балінскім. ААТ “Гомсельмаш” узнагародзіла каштоўнымі падарункамі - скутарам і электрасамакатам - сямейны экіпаж з СУП “ГМК-Агра” Валер’яна і Дзмітрыя Козараў. Валяр'ян Янавіч дзявяты сезон прымае ўдзел у жатве. Практычна ўвесь гэты час у яго ў памочніках сын Дзмітрый. Сёлета яны намалацілі больш за 2 100 тон зерня на камбайне вытворчасці ААТ "Гомсельмаш".

1C9A0616.JPG

1C9A0623.JPG

1C9A0624.JPG

1C9A0635.JPG

1C9A0647.JPG

1C9A0650.JPG

1C9A0651.JPG

1C9A0665.JPG

1C9A0666.JPG

1C9A0676.JPG

1C9A0678.JPG

Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі!

Добавление комментария
CAPTCHA
*