Аляксандр Ясінскі, першы намеснік старшыні райвыканкама: «На абласных "Дажынках" узнагароджаны нашы лепшыя людзі»
- Зараз мы знаходзімся ў чаканні галоўнага дзейства. Настрой прыўзняты, бо не сорамна за сваю працу. Канешне ж, заўжды хочацца, каб яе вынік быў лепшым, ураджай - багацейшым. Для гэтага года з яго няпростымі кліматычнымі ўмовамі мы атрымалі неблагі каравай. Намалацілі 88 950 тон зерня пры ўраджайнасці 42,3 цэнтнера з гектара.
І гэта стала магчыма дзякуючы нашым працалюбівымі хлебаробам. Сёння на "Дажынках" у Зэльве ўсе годныя людзі, якія ўжо адзначаны ў раёне, а зараз атрымаюць узнагароды на абласной сцэне. Віншую землякоў ад душы!