Няма часу сумаваць, трэба бульбу дакапаць. На "Дажынках" гасцінна на вясёлае і смачнае дзейства запрашае падворак "Воранаўскія дакопкі"

Дожинки 23 сентября 23 703

изображение_viber_2023-09-23_11-43-13-039.jpg
  Сёлета галоўнай культурай нашы землякі абралі бульбу, стравы з якой пачэсна займаюць сваё месца на стале беларусаў. Дый практычна ўсе гаспадаркі Воранаўскага раёна вырошчваюць другі хлеб.

Наш падворак заўважны здалёк. На ім узвышаецца лялька беларуская талака пад тры метры ў вышыню. Ад яе нібы праменьчыкі адыходзяць беларускія паясы, якія апускаюцца ў бульбачку розных гатункаў. Калі камусьці прыглянецца ўраджай з палёў гаспадарак раёна - можна і набыць.

Побач разліты ў посуд пахучы жоўты мядок "Эліт-Агра Больцінікі". Пчаляр Іван Галаўня шчыра вітае ўсіх, хто хоча назапасіць натуральныя лекі на халодныя восеньскія дні і доўгую зіму.

Не-не ды і заказыча нос прыемны водар страў з бульбачкі. Асабліва папулярныя брэндавыя нацкія дзеруны. Ну як не пакаштаваць сонейка на талерцы, згатаванае гаспадарлівымі дзяўчатамі-культработніцамі па рэцэпту нашых бабуль!

А пакуль госці любуюцца прыгожымі кампазіцыямі з бульбачкі, робяць сэлфі ў фотазоне з блакітнымі васількамі, іх забаўляе спевам вакальны ансамбль "Вясёлка" раённага цэнтра культуры. Госці атрымліваюць асалоду ад гучання добра знаёмых з дзяцінства мелодый.

изображение_viber_2023-09-23_11-41-11-102.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-51-56-940.jpg

изображение_viber_2023-09-23_11-43-13-091.jpg

изображение_viber_2023-09-23_11-43-13-138.jpg

изображение_viber_2023-09-23_11-43-13-193.jpg

изображение_viber_2023-09-23_11-43-29-071.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*