«Ні мяжы, ні краю для багатага ўраджаю»: творчыя калектывы Гродзеншчыны спяваюць на сцэне абласного фестываля-кірмаша “Дажынкі-2018”

Дожинки 17 ноября 18 1712

На набярэжнай возера  ў Іўі  распачаўся канцэрт «Ні мяжы, ні краю для гродзенскага багатага ўраджаю». Творчыя калектывы з усёй вобласці віншуюць гасцей і ўдзельнікаў свята гучнымі спевамі, вясёлымі народнымі танцамі ды гульнямі. 

 

IMG_8851.JPG

IMG_8877.JPG

IMG_8918.JPG

 

Першымі на сцэну выйшлі артысты народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна. У выкананні  традыцыйных удзельнікаў фестываля гучалі беларускія, рускія, польскія народныя матывы. А слухачы не маглі стрымацца, каб не пачаць прытанцоўваць. Салісткі народнага ансамбля народнай песні “Хутарок” з горада Смаргонь надалі імпрэзе асаблівага моладзевага задору. 

 

IMG_8921.JPG

IMG_8938.JPG

 

Падхапілі хвалю шчырага святочнага настрою таленавітыя спевакі народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Гасцінец” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, якія ўжо больш за дваццаць  гадоў  дораць сваю творчасць прыхільнікам нацыянальных музычных традыцый. А побач з імі на адной сцэне – народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” з Зэльвенскага раёна і народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” са Слоніма. 

 

IMG_9033.JPG

IMG_9092.JPG

 


 


Фото Святланы МУЦЯНСКАЙ

Ганна Радзюк

Добавление комментария
CAPTCHA
*