У гарадскім парку Смаргоні адкрылі выставу мастацкіх работ «Дажыначын вернісаж»
Выстава мастацкіх работ навучэнцаў Смаргонскай, Жодзішкаўскай і Сольскай дзіцячых школ мастацтваў размясцілася ў гарадскім парку. Юныя мастакі прадставілі свае творы, прысвечаныя святу “Дажынкі”. Больш за 50 работ. Па словах загадчыцы мастацкага аддзяленя Смаргонскай ДШІ Святланы Дзенісенка, да выставы дзеці рыхтаваліся амаль два месяцы.