Часцінка больцініцкай зямлі ў Мастах
Сёлета наша Гродзеншчына адзначыла сваё 80-годдзе. Мы ганарымся малой радзімай і яе здабыткамі. А колькі тут чароўных мясцін ды помнікаў культуры! Кожны рэгіён вобласці прадставіў сваю кампазіцыю са славутасцю, якой ганарацца. Атрымалася незвычайная тэматычная карта Гродзенскай вобласці.
Нашы землякі — культработнікі і хлебапёкі — з хлеба склалі маёнтак Путкамера ў Больцініках. Тут гасцяваў знакаміты паэт Адам Міцкевіч, сэрца якога скарыла Марыля Верашчака, ці графіня Путкамер.
#НАШАЛЕПШАЕ