За незалежнасць дзякуюць нашчадкі
Святочны ранак Дня Рэспублікі ў гарадскім пасёлку Воранава распачаўся з ушанавання памяці воінаў-вызваліцеляў.
Прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутатскага корпусу, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, сілавых структур, пагранічнікі сабраліся ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у райцэнтры. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто коштам свайго жыцця наблізіў Вялікую Перамогу.
Трохразовы ружэйны залп разарваў цішыню. Да помніка ляглі кветкі... Мы, нашчадкі салдат Перамогі, удзячны нашым дзядам і прадзедам за мірнае неба, суверэнную Беларусь, магчымасць жыць і працаваць на вольнай зямлі.