У Воранаве ўрачыста адкрылі раённую Дошку гонару
Кожны зямляк, хто ўдастоены такой пачэснай узнагароды, несумненна, адчуваў гонар і хваляванне. Знаходзячыся ў шэрагу з кіраўніцтвам раёна, калегамі, яны разумелі вялікую адказнасць і ўзялі на сябе абавязак працаваць больш дбайна, захоўваць традыцыі продкаў, памнажаць пачатае, вучыць моладзь сваёй справе і прывіваць ёй любоў да сваёй зямлі.