Пляцоўка на гарадскім стадыёне ў Воранаве стала галоўнай лакацыяй урачыстасці Дня Рэспублікі

1C9A4626.JPG
Краіна памяці, міру і любові. Гэтыя важкія і дарагія для кожнага беларуса словы асацыіруюцца з нашай любімай утульнай Беларуссю. Але толькі з павагай адносячыся да мінулага, ведаючы, праз якія жудасныя выпрабаванні прыйшлося прайсці беларускаму народу на шляху да свайго станаўлення і суверынітэту, разумееш: гэтыя паняцці неабходна берагчы і захоўваць як самае святое і каштоўнае.

Воранаўшчына далучылася да ўсебеларускага святкавання галоўнага свята краіны — Дня Рэспублікі.

1.JPG

— Паважаныя жыхары Воранаўшчыны, госці свята! 3 ліпеня — гэта святы дзень, які аб’ядноўвае ўсіх нас. Ён увасабляе гісторыю беларускага народа, яго права на свабоду, права жыць на сваёй зямлі, — зазначыў у святочным звароце да землякоў і гасцей старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. — Сёння, адзначаючы 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы з пачуццём павагі і глыбокай падзякі ўспамінаем ўсіх, хто дабыў нам будучыню, хто цаной цяжкіх выпрабаванняў выпакутаваў Вялікую Перамогу. Вытрымаўшы суровае выпрабаванне, наша краіна не проста ўваскрэсла з руін і попелу, а заквітнела ў сваёй прагажосці.

Сёння Воранаўскі раён — самабытны, квітнеючы рэгіён Гродзеншчыны з вялікім патэнцыялам. У аснове нашых дасягненняў — вашы прафесіяналізм, адказнасць і мэтанакіраванасць. Дзякую вам за любоў і вернасць роднай зямлі, добрасумленную працу і адданасць любімай справе, нязгасную энергію і глыбокую адказнасць. Жадаю мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў і росквіту!

За актыўную грамадскую дзейнасць і асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана старшыня раённага савета ветэранаў Людміла Сазон.

1C9A4655.JPG

Словы глыбокай удзячнасці і павагі гучалі сёння ў адрас тых, хто штодзённа і шчыра выконвае свае абавязкі, рупліва працуе на карысць усяго калектыву. Па традыцыі пашаны занясення на Дошку гонару ўдастоены тры з лепшых калектываў раёна, а таксама шматдзетная сям’я. Ва ўрачыстых абставінах старшыня райвыканкама ўручыў ім пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару і грашовыя ўзнагароджанні. На сцэну падымаліся:

1C9A4768.JPG

1. перадавікі:

Бандалевіч Іван Іванавіч — машыніст экскаватара даччынага ўнітарнага Воранаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Гроднамеліявадгас»;

Белікава Таццяна Аляксандраўна — намеснік дырэктара дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Воранаўскага раёна»;

Войшніс Яўген Валер’евіч — настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі "Варонаўская сярэдняя школа";

Гайдзіс Галіна Браніславаўна — аператар машыннага даення сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "ГМК-Агра";

Дайлідка Валерый Яновіч — вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальная база "Пагародна";

Кавальчыс Мар'ян Уладзіслававіч — вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эліт-Агра Больцінікі";

Каткоўскі Максім Здзіслававіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Гіркі»;

Мяцюн Станіслаў Антонавіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Больцішкі»;

Нядзелка Валянцін Валянцінавіч — урач-тэрапеўт прыёмнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Варонаўская цэнтральная раённая бальніца»;

Ненартовіч Уладзімір Антонавіч — электраманцёр 5 разраду ўчастка кацельнай гаспадаркі і цеплавых сетак Воранаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Озем Валянцін Зянонавіч — начальнік вытворчасці і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Варонаўская сельгастэхніка»;

Роўбуць Юрый Рамуальдавіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «эксперыментальная база «Кастрычнік»;

Станевіч Галіна Антонаўна — прадавец 6 разраду крамы «Універсам» г.п. Воранава Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Сцефановіч Уладзімір Іванавіч — старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны - вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Воранаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;

Юхно Іван Янавіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Місявічы";

Ясінскі Казімір Баляслававіч — ляснік Беняконскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лідскі лясгас».

2. працоўныя калектывы:

дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Варонаўская газета”;

механізаваны машынны двор у аграгарадку Гіркі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Гіркі”;

дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №120 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”.

3. шматдзетная сям’я Віталія Іванавіча і Марыны Францаўны Кель з Жырмун.

1C9A4784.JPG

Са словамі падзякі і віншавання ў адказ да ўсіх прысутных звярнулася галоўны рэдактар “Варанаўскай газеты” Таццяна Дудко:

— Штодзённа, рупліва працуючы на сваім месцы, кожны з нас імкнецца да поспехаў у розных сферах і галінах. Мы не толькі клапоцімся пра ўласны дабрабыт, але і ствараем славу і аўтарытэт сваёй малой радзіме, уносім важкі ўклад у справу ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

Ад імя прысутных на гэтай сцэне кіраўнікоў і працаўнікоў раёна хачу запэўніць, што мы і надалей будзем плённа працаваць, павышаць якасць прадукцыі і паслуг, укараняць новыя тэхналогіі і ствараць камфортныя ўмовы для жыцця землякоў.

У гэтым годзе, які аб'яўлены Годам якасці, кожнаму неабходна пацвердзіць свой прафесіяналізм і адданасць сваёй справе. Упэўнена, што нашай любові і адданасці мілай Беларусі хопіць, каб захаваць і памнажыць яе багацці, абараніць перад тварам небяспекі і працягнуць курс далейшага росквіту.

Словы віншавання скіравала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе Надзея Хальцова.

1C9A4815.JPG

З нагоды вялікай пашаны і павагі да самага галоўнага свята для кожнага беларуса, Дня Рэспублікі, у раёне кожны год узбагачаецца новымі традыцыямі. Сёлета арганізатары таксама падрыхтавалі для жыхароў пасёлка і гасцей Воранаўшчыны шэраг музычных сюрпрызаў і “фішак”. Са святочнай канцэртнай праграмай “Беларусь — мая слава, надзея і гонар!” на галоўнай сцэне выступіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», які, дарэчы, у гэтым годзе адзначае 40 гадоў. Жывая народная песня заўсёды галасістая, залівістая, гуллівая, шматколерная, крылатая. А ў выкананні — гэта палёт эмоцый і наталенне шчырасцю. “Свята” багата адарыла гледачоў сваім шматгалоссем і шчырасцю выканання, лёгкасцю танцаў, яскравасцю касцюмаў.

1C9A4619.JPG

1C9A4622.JPG

1C9A4624.JPG

1C9A4633.JPG

1C9A4665.JPG

1C9A4670.JPG

1C9A4676.JPG

1C9A4698.JPG

1C9A4706.JPG

1C9A4730.JPG

1C9A4736.JPG

IMG_6956.JPG

1C9A4639.JPG

1C9A4787.JPG

1C9A4796.JPG

1C9A4801.JPG

1C9A4804.JPG

1C9A4824.JPG

1C9A4832.JPG

1C9A4844.JPG

1C9A4848.JPG

1C9A4850.JPG

1C9A4873.JPG

1C9A4876.JPG

1C9A4882.JPG

1C9A4885.JPG

1C9A4889.JPG

IMG_6836.JPG

IMG_6966.JPG

Кацярына ГАЙЖЭЎСКАЯ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

#Гродненская область_ День Независимости и 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Добавление комментария
CAPTCHA
*