Вячоркі па-воранаўску (Фота, Відэа)

В посёлке 30 июня 18 1472
DSC02951

Святочнае паседжанне аматарскіх аб’яднанняў Воранаўскага РЦКіНТ — клуба маладой сям’і “Гармонія” і клуба “Каму за 50” прайшло сумесна. Нашы землякі шаноўнага ўзросту запрасілі моладзь на вячоркі. У такім фармаце сустрэча выхаднога дня прайшла ўпершыню.

[embed]
[/embed]

DSC02606 DSC02608 DSC02613 DSC02616

Падчас яе быў адноўлены старажытны беларускі абрад вячорак. Многія госці сталага ўзросту ў дзяцінстве ўдзельнічалі ў ім, з задавальненнем успомнілі. А вось маладым сем’ям карысна было даведацца, як даўней адпачывалі нашыя продкі вечарамі. Нават стомленыя цяжкай фізічнай працай знаходзілі час збірацца разам з аднавяскоўцамі. Так стагоддзямі і перадавалася ў кожнай мясцовасці вусная народная творчасць, нацыянальныя традыцыі. Нашая задача ведаць і захоўваць іх. Няхай сабе і ў такой форме.

DSC02620 DSC02651 DSC02862

Вячэрняе дзейства “адбывалася” на вясковым падворку. Былі тут і гаспадары, і гарманіст.  Гучала родная мова, песні. Госці вячорак разам з артыстамі адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, жартавалі, спявалі прыпеўкі, танцавалі. І ўсё пад жывое музыкальнае суправаджэнне!

Падрабязней аб гэтай сустрэчы пакаленняў чытайце на старонках “Воранаўскай газеты”.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.

DSC02896 DSC02928 DSC02951 DSC02961 DSC02978 DSC03002 DSC03017 DSC03018 DSC03036 DSC03054 DSC03075 DSC03120 DSC03122
Добавление комментария
CAPTCHA
*