Тракелі — духоўны фундамент варанаўчан

13 июля 24 1164

10.jpg
  Сёлетняя ўрачыстасць у санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях юбілейная. Пятнаццаць год назад абраз Маці Божай Тракельскай быў каранаваны папскімі каронамі. Такое высокае прызнанне яго цудатворнай моцы спрыяла яшчэ большаму пашырэнню Марыйнага культу. Святыня на Воранаўшчыне стала не толькі малітвенным месцам, але і крыніцай творчага пошуку і натхнення. Сюды звернуты погляды мастакоў, музыкаў. Тут нараджаюцца новыя карціны, льюцца мелодыі, напаўняючы душу супакоем і шчасцем. А вернікі? Яны зноў і зноў імкнуцца да Марыі Тракельскай, знакамітай на ўвесь свет сваімі цудамі. Найбольш просяць у яе аб радасці мацярынства, дабрабыту ў сем’ях, аздараўленні, пазбаўленні ад шкодных звычак… І ў касцёльнай цішы дзякуюць за дараваны лёс, пражытыя гады ў дарагім сэрцы краі.

1.jpg

— Свята ў Тракелях мае важнае значэнне не толькі для вернікаў, але і для ўсіх, каму дарагая гісторыя нашай краіны, хто шануе яе духоўныя традыцыі, — шчыра прывітаў землякоў і гасцей член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. — Абраз Маці Божай Тракельскай нясе спрадвечную праўду дабра, міласэрнасці і любові, дапамагае аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў. А ўрачыстасць з’яўляецца сапраўднай праявай веры, якая натхняе нас на раскрыццё лепшых душэўных якасцяў, на стваральную працу дзеля будучыні кожнай сям’і і Айчыны. Няхай і ў далейшым цудатворны абраз дапамагае кожнаму з нас, беражэ нашу любімую Воранаўшчыну, спрыяе духоўнаму адраджэнню, трыумфу нашых спрадвечных каштоўнасцей.

Адной з іх, канешне ж, з’яўляецца сям’я. Моцная, любячая, шчаслівая. І яна з Божай дапамогай будзе такой, упэўнены святары, калі ў ёй будуць уладарыць еднасць, узаемаразуменне, павага, калі суджанцы будуць падтрымліваць адзін аднаго. Каб ажывіць успамін аб тым, чаму пяць, дзесяць, дваццаць, а ці можа і цэлых пяцьдзясят гадоў таму назад мужчына і жанчына сталі ля алтара і прынялі прысягу на вернасць і каханне, каб яшчэ больш з’яднаць сям’ю, некалькі гадоў запар у Тракелях праводзіцца абрад адраджэння суджанскіх абяцанняў. Гледзячы адзін аднаму ў вочы, муж і жонка дзякуюць за лепшыя моманты сумеснага жыцця і просяць прабачэння, пакідаючы ў мінулым крыўды і сумненні, а беручы ў будучыню толькі светлыя ўспаміны. Традыцыйна самыя сталыя юбіляры адпускаюць увысь галубоў — сімвал чысціні і міру.

11.jpg

— У нашай святыні перад алтаром Маці Божай Тракельскай мы прасілі не за сябе, а за дзетак і ўнукаў. Калі будзе ў іх усё добра, то ў нас на душы будзе лёгка і спакойна, — былі шчырымі “залатыя” юбіляры Марыя Іосіфаўна і Станіслаў Віктаравіч Парняўскія. — Мы з мясцовага прыхода, вёскі Раманы. Некаторы час жылі ў Лідзе, працавалі цяжка на прадпрыемствах, а калі выйшлі на пенсію, перабраліся на малую радзіму.

За пяцьдзясят гадоў суджанства ўсяго хапіла: і радасці, і бедаў, і гора. Мы выстаялі, бо былі разам і з Богам. У веры, павазе да людзей нас выхоўвалі бацькі, і мы так выхавалі сваіх дзвюх дачушак. А зараз вучым траіх унукаў простым рэчам, як сберагчы сям’ю. Так, бываюць і клопаты, і непаразуменні, але трэба ўмець прабачаць і ісці далей з любоўю ў сэрцах і, безумоўна, з малітвай.

18.jpg

Кульмінацыяй святочнай урачыстасці стала імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юзаф Станеўскі. Душпастар звярнуўся да вернікаў з эмацыйнай пропаведдзю. Ён адзначыў, што Тракелі — гэта духоўная крэпасць, якая умацоўвае вернікаў. А Маці Божая Тракельская ахоўвае нашы душы і Айчыну. Яна — падтрымка нашага народа, адарае яго адзінствам і еднасцю, дапамагае абараняць нашы сэрцы і межы Радзімы. Яскравым таму прыкладам з’яўляецца вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80-годдзе якога мы адзначаем сёлета.

— Час выбраў нас, каб памятаць пра гэта, пра подзвіг нашага народа, — падкрэсліў арцыбіскуп Юзаф.

Калі знаходзішся на адным пляцы з сотнямі вернікаў, з’яднаных у роздуме пра долю, мінулае і будучае свайго краю, у малітве, не-не ды і закрадзецца думка: а чым менавіта прыцягваюць Тракелі?.. І тут міжволі ў памяці ўсплываюць слушныя словы настаяцеля санктуарыя Юрыя Бяганскага: “Тракелі — гэта месца, дзе б’ецца сэрца нашай Айчыны і пульсуе памяць продкаў”.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

6.jpg

9.jpg

5.jpg

7.jpg

8.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

19.jpg

20.jpg

21.jpg

22.jpg

23.jpg

24.jpg

25.jpg

26.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*