“Мове рускай дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”

22 февраля 22 849

_FtYPH-SHC4.jpg

Менавіта гэтыя словы сталі дэвізам святочнага дня ў нашай установе адукацыі. Па добрай традыцыі 21 лютага навучэнцы і настаўнікі школы не змаглі застацца безуважнымі да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

У школе адбывалася штосьці неверагоднае. З самага ранку адчуваўся святочны настрой. Беларуская мова чулася паўсюль: гучалі кампазіцыі беларускіх выканаўцаў, вялася трансляцыя беларускамоўных відэа.

Актывісты 6 класа ў фае сустракалі кожнага і запрашалі да ўдзелу ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Усім жадаючым была прадстаўлена магчымасць успомніць унікальныя беларускія словы і запісаць іх.

5ZZvZUx30wU.jpg

9_ei4ag6RU4.jpg

cNCcIwygbO0.jpg

Падчас правядзення ўрачыстай лінейкі вядучыя расказалі аб гісторыі ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, падкрэслілі важнасць валодання сваёй роднай мовай, успомнілі словы класікаў беларускай літаратуры.

Вучні 5-11 класаў выказалі словы павагі і любові да роднай мовы. Свае пачуцці рабяты выказалі праз стварэнне стэнда плакатаў “Я люблю родную мову!”

Бацькі і педагагічныя работнікі былі запрошаны для напісання Гродзенскага абласнога дыктанта “Музей паэта”.

Фотазона ў беларускім стылі стала асаблівым атрыбутам святочнага дня.

21 лютага — той дзень, калі самы час яшчэ раз нагадаць адзін аднаму аб выключнасці беларускай мовы.

hOp9D2goCc4.jpg

nlpwIwM0Xt8.jpg

S05xti_FtSg (1).jpg

Юлія АНДРУКОНІС,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Доцішская сярэдняя школа”.

Добавление комментария
CAPTCHA
*