Юбiлей у светара

Духовность 27 ноября 15 4873


На гэтым тыдні свой паўвекавы юбілей святкаваў пробашч касцёла Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея г.п. Воранава ксёндз А. Вітэк. Нарадзіўся, жыў і вучыўся ксёндз Анджэй у Польшчы, там скончыў духоўную семінарыю і меў намер паехаць служыць Богу ў Карэю. Але быў запрошаны ў Беларусь, менавіта на Воранаўшчыну, каб дапамагчы падрыхтаваць дзяцей да першай камуніі. Спадабалася светару наша сінявокая і яе добразычлівыя людзі, вырашыў застацца тут. І вось ужо 25 год служыць Богу і людзям на воранаўскай зямлі.

Нялёгка было маладому светару ў пачатку службы, якая выпала на цяжкія 90-ыя гады, калі даводзілася ўсе сілы і намаганні аддаваць, каб адрадзіць у людзях веру ў Бога. Ксёндз Анджэй напачатку служыў у Беняконскім касцёле, затым у Тракелях. Менавіта ён адрадзіў фэст у гонар іконы Маці Божай Тракельскай. Многа было зроблена і ў часы службы ў Германішках і Воранава. За гады сваёй працы Анджэй Вітэк здолеў аб’яднаць пры касцёле дзяцей і моладзь. Кожныя выхадныя для іх праводзяцца разнастайныя конкурсы, гульні, прагляды кіна- і відэафільмаў і г.д. Ксёндз Анджэй наладжвае так званыя абозы, дзе дзеці і моладзь не толькі адпачываюць, але і даведваюцца шмат новага і цікавага з Бібліі, моляцца, удзельнічаюць у імшах. За футбольнымі баталіямі на германішскім стадыёне сочаць многія, у іх удзельнічаюць ад малога да вялікага на чале з ксяндзом Анджэем. Не меншай папулярнасцю карыстаюцца і веласіпедныя вандроўкі.

Праводзіцца светаром і яго памочнікамі велізарная праца з дарослымі прыхаджанамі. Арганізаваны ружанцовыя гурткі, сталі добрай традыцыяй сустрэчы педагогаў са светарамі, на якіх абмяркоўваюцца надзённыя пытанні ў выхаванні падрастаючага пакалення. Працуе пры воранаўскай святыні і сямейная кансультацыя, у якой спецыялісты-псіхолагі дапамагаюць трапіўшым у нестандартныя жыццёвыя сітуацыі.

Каб пералічыць усе добрыя справы, якія робіць для людзей ксёндз Анджэй Вітэк, не хопіць і цэлай газетнай старонкі. Яны не застаюцца не заўважанымі з боку мясцовай улады, якая высока адзначае іх. Менавіта таму ў дзень нараджэння святар прымаў віншаванні не только ад ксяндзоў Радунскага дэканату, прыхаджан, але і ад кіраўніц-тва раёна — Падзяка старшыні Воранаўскага райвыканкама выказана кс. А. Вітэку. Яго шчыра павіншавалі старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Ястрэмская. Яны падзякавалі светару за 25-гадовую плённую працу на карысць людзям нашага раёна.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.
Комментарии
Вернік
Руслан, замест таго, каб павiншаваць юбiляра, Вы распачалi нейкiя дэбаты... але ж святар не перастане быць святаром незалежна ад таго як будзе напiсана тое або iншае слова!!!
Ды i супрацоунiкi рэдакцыi павiнны кiравацца скарэй правiлами беларускага правапiсу,  чым паважанага сайта каталiк бай.  

Паважаны ксёндз-пробашч! Вiншуем з юбiлеем, жадаем 100 лят и Божага благаслаулення на кожны дзень працы на Воранаучшыне!
Саня
Че вы завелись? Там все просто: "светар" — от сочетания "несет свет", а не "свята". А на Католическом портале дают не литературный, а вольный перевод с польского. Так что и там запросто могут ошибаться.
Просто так
Згодна з "Арфаграфічным слоўнкам беларускай мовы" (новая рэдакцыя), а г.зн., па новых арфаграфічных правілах, пад выданнем Баршчэўскай А.Л., Баршчэўскага Л.П., старонка 415, напісана: святар, светара, -ру, -роў.
Руслан
Паважаны "просто так".
Дзякуючы Вашай парадзе звярнуўся да арфаграфічнага слоўніка "Слоўнік беларускай мовы. Мінск: Беларуская навука, 2012", каторы складзены з улікам змен у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Святар - слова пад нумарам 2047. Вось што напісана ў слоўніку: "святар -ра, -ру, -роў". Таму зноў прашу рэдакцыю выправіць правапіс. Правілы белорускага правапісу для ўсіх аднолькавыя, і дадзены мною афіцыйны сайт Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў беларускай мове не памыляецца. Тым больш у літургічнай.
просто так
Уважаемый Руслан. По-моему правила белорусского языка для всех одинаковы. А то, что на официальном указанном Вами сайте множество ошибок, и их тоже писать. Да, и посмотрите орфографический словарь новой редакции, где подаётся это слово
Руслан
Паважаная рэдакцыя!
Не ведаю, якое дачыненне мае азначанае Вамі правіла да слова "святар", але прашу Вас звярнуць увагу на правапіс гэтага слова на афіцыйным сайце Каталіцкага касцёла ў Беларусі. Напрыклад, на старонцы http://catholic.by/2/libr/interview/123808-futbol.html
Святар заўсёды застаецца святаром (у святара, для святара, перад святаром), заўсёды пішацца з літарай "я".
voran
У першым складзе перад націскам пішацца літара "я", а ў другім і наступных — літара "е". Напісанне можна праверыць па слоўніку.
Руслан
Чаму ў вас "святар" пераўтварыўся ў "светара"? Што гэта за слова такое?
Добавление комментария
CAPTCHA
*