Сотні паломнікаў прыбылі ў Тракелі, каб пакланіцца Дзеве Марыі і аддаць ёй у апеку свае сем’і

Духовность 13 июля 19 1880
1C9A8189

Штогод у ліпені санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў сабірае вялікую колькасць вернікаў як з розных куткоў Беларусі, так і з-за мяжы. Сёлета для яго знакавае. Яно аб’яднала тры юбілеі: 25-годдзе абвяшчэнне парафіяльнай святыні ў Тракелях дыяцэзіяльным санктуарыем, 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, а таксама 210-годдзе пабудовы мясцовага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Юбілейная ўрачыстасць праходзіць пад дэвізам “Марыя, атулі нашы сем’і”.

1C9A8149 1C9A8155

DCIM100MEDIADJI_0007.JPG DCIM100MEDIADJI_0008.JPG

DCIM100MEDIADJI_0011.JPG

DCIM100MEDIADJI_0014.JPG DCIM100MEDIADJI_0018.JPG

На два дні, 12 і 13 ліпеня, пляц вакол касцёла ў Тракелях стаў месцам сумеснай шчырай малітвы. Першых пелігрымаў 12 ліпеня тут віталі ля чатырнаццатай гадзіны. Бадай, самым прыгожым дзействам свята стала працэсія са свечкамі. Вернікі ў цішы сэрца з ружанцам у руках за паўгадзіны да апоўначы рушылі па вуліцах аграгарадка, каб у адзіным запале з мясцовымі жыхарамі ўзнесці да Панны Марыі свае просьбы.

1C9A8167 1C9A8169 1C9A8171 1C9A8173 1C9A8176 1C9A8183 1C9A8185 1C9A8187 1C9A8188

Завяршылася працэсія святой імшой, якую ўзначаліў архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. У прамове ён падкрэсліў, цудоўна, што ў Год сям’і, аб’яўлены ў каталіцкім касцёле, санктурарый Маці Божай Каралевы сем’яў адзначае шэраг юбілеяў. Архібіскуп заклікаў вернікаў беражліва адносіцца да сакраманту сужанства. “Няхай беларускія сем’і будуць сапраўднай надзеяй нашай краіны!”, - выказаў спадзяванне Тадэвуш Кандрусевіч.

1C9A8204 1C9A8210 1C9A8218 1C9A8222 1C9A8223 1C9A8235

Вернікам даўно вядомы выраз: “Той, хто спявае, моліцца двойчы!” Таму пелігрымы не проста слухалі канцэрт музычнага гурта AVE Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а разам з яго музыкантамі песняй хвалілі Бога Айца, Духа Святога, Сына Божага і Яго Маці. Па-моладзеваму, яскрава і ад душы…

1C9A8239 1C9A8246 1C9A8248 1C9A8252 1C9A8256 1C9A8264 1C9A8269 1C9A8271 1C9A8277 1C9A8284

Малітвы ля сцен касцёла будуць гучаць усю ноч. Сон не можа змарыць вернікаў, якія адолелі вялізную адлегласць, каб прынесці сваё патаемнае на суд Дзеве Марыі, каб стаць перад абразам Каралевы нашых сем’яў і выпрасіць у яе неабходныя ласкі для сваіх родных, усіх сем’яў нашай краіны, каб уславіць імя Той, Якая сваю жыццё прысвяціла служэнню Госпаду.

Раніца 13 ліпеня распачнецца гадзінкамі аб Беззаганным Зачацці Дзевы Марыі. Суджанцы  перад цудадзейным алтаром аднавяць свае абяцанні аб тым, што і надалей будуць ісці па жыцці рука аб руку ў любові і вернасці адзін аднаму.

DCIM100MEDIADJI_0021.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Сяргея ГРЫЧЫКА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*