З вераю і малітваю — да Марыі ў Тракелі (Фота)

Духовность 08 июля 17 2606
1C9A9002

7 і 8 ліпеня мноства паломнікаў, святароў, сёстраў законных, гасцей і жыхароў Воранаўшчыны аб’яднала набажэнства ў гонар Маці Божай Тракельскай. Сёлета яно прайшло пад дэвізам “Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы — шлях да пакаяння” і было прысвечана 100-годдзю аб’яўлення Маці Божай Фацімскай.

Як штогод, на ўрачыстасць у санктуарый у Тракелях прыбылі вернікі не толькі з розных месц Беларусі, але і з-за мяжы. Кожны прыйшоў да Марыі з пашанай і верай, што яго надзеі і просьбы споўняцца. І ўзнёс да яе свае шчырыя малітвы на ружанцы ля алтара.

На пляцоўцы ля касцельных сцен, дзе размясціліся паломнікі, адбыліся марыйнае чуванне, канцэты духоўнай музыкі, гучалі словы падзякі, спадзяванняў, накіраваныя да Бога. Ноччу па вуліцах Тракеляў прайшла працэсія з запаленымі свечкамі і фігурнай выявай Маці Божай Фацімскай. Урачыстую службу правёў архіепіскап, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел арцыбіскуп, мітрапаліт Збігнеў Станкевіч з Рыгі (Латвія), архімандрыт, прадстаўнік грэка-каталіцкай царквы Сяргей Гаек, біскупы і іншыя святары. Напрыканцы ўрачыстасці ў неба быў адпушчаны ружанец з шароў як сімвал малітваў усіх прысутных.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A8955 1C9A8961 1C9A8968 1C9A8969 1C9A8974 1C9A8976 1C9A8980 1C9A8981 1C9A8982 1C9A8983 1C9A8985 1C9A8987 1C9A8990 1C9A8992 1C9A8993 1C9A8996 1C9A9000 1C9A9001 1C9A9002 1C9A9005 1C9A9006 1C9A9009 1C9A9011 1C9A9018 1C9A9019 1C9A9020 1C9A9028 1C9A9032 1C9A9043 1C9A9047 1C9A9056 1C9A9058 1C9A9060 1C9A9063 1C9A9066 1C9A9076 1C9A9080 1C9A9082 1C9A9088 1C9A9097 1C9A9099 1C9A9101 1C9A9107 1C9A9111 1C9A9113 1C9A9114 1C9A9119 1C9A9122 1C9A9131 1C9A9136 1C9A9142 1C9A9147
Добавление комментария
CAPTCHA
*