З жытніх палёў — на п’едэстал гонару. На абласных “Дажынках” ушанавалі лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі Воранаўшчыны

Напрацаваныя моцныя рукі аграрыяў сёння адпачываюць. Замест руля трактараў, камбайнаў ды МАЗаў — кветкі ды ўзнагароды.
Удвая прыемна, што вынікі працы на воранаўскай ніве ацэнены высока — таму пацверджанне шэраг узнагарод, колькасць якіх большая, чым летась.
Падзяка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта аб’яўлена брыгадзіру вытворчай брыгады КСУП “Больцішкі” Віктару Мікуцю, Падзяка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу — галоўнаму аграному КСУП “Гіркі” Валерыю Вінцкевічу, Падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — галоўнаму інжынеру КСУП э/б “Кастрычнік” Марэку Кодзю.







Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама адзначаны дырэктар ААТ “Воранаўская сельгастэхніка” Юрый Сакалоўскі, Граматай Міністэрства прамысловасці — вадзіцель КСУП “Доцінкі” Тадэвуш Андруконіс, Ганаровай граматай Гродзенскага аблсавета дэпутатаў — першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ясінскі.
Другое месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін занялі вадзіцель КСУП “Місявічы” Іосіф Зубовіч, малады спецыяліст, вадзіцель КСУП “Гіркі” Сяргей Сабалеўскі, зняно аператараў зернесушыльнай устаноўкі КСУП “Доцішкі” Валерый Вайткун і Валерый Андруконіс.









Граматай Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны аператар землесушыльнага комплексу КСУП “Доцішкі” Іван Малюк, Граматай абкама БРСМ і каштоўным падарункам — вадзіцель КСУП э/б “Пагародна” Міраслаў Балінскі.
Сертыфікат на атрыманне азотна-фосфарна-калійных угнаенняў ад ААТ “Гомельскі хімічны завод” атрымаў старшыня КСУП “Гіркі” Тадэвуш Мушынскі.
Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі!




