Гісторыя кнігі ад А да Я. Прайсці шляхам кнігі запрашае гродзенскі музей гісторыі рэлігіі

Принёманский регион 31 августа 17 1690
baffd2e75049ae93f069b1ea71f3c40d

Тут для навучэнцаў праводзіцца квэст-гульня “У пошуках кніжнага скарбу”, якая распавядае пра гісторыю пісьменства і кнігі. Пачынаецца ўсё з наскальных малюнкаў, якія трэба расшыфраваць удзельнікам. Далей дзяцей чакае цікавае падарожжа па залах музея і шмат заданняў. Усё суправаджаецца цікавым аповедам. 

Пераносяцца ўдзельнікі ў манастыр, дзе ствараліся першыя кнігі, даведваюцца, як і на чым іх пісалі. 

DPP_30474.JPG

Вучні з гімназіі №5, разам з якімі мы падарожнічаем па музею, былі ўраджаны, калі даведаліся, што раней  год ці нават больш часу трэба было, каб перапісаць адну кнігу, аздобіць яе. І зноў загадка: адшукаць сярод экспанатаў прадмет, які не павінен быў знаходзіцца ў скрыпторыі. Падказка – у самой гісторыі і расповядзе пра кнігасховішчы. Аказваецца, гэта свечка. Агонь – тое, што ў лічаныя хвіліны магло знішчыць веды, назапашаныя цягам дзесяцігоддзяў. 

Пазнаёміўшыся з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынай і даведаўшыся, чаму летась мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, удзельнікі самі ствараюць кнігу, падобную на тыя, што выдаваў Скарына: з тэкстам і гравюрамі. 

DPP_30475.JPGDPP_30477.JPG

Пасля – асаблівае заданне: прачытаць, што напісана ў кнізе, якую яны зрабілі. Складанасць у тым, што тэкст напісаны старабеларускім шрыфтом. 

DPP_30478.JPG

Знаёмяцца ўдзельнікі гульні і з букваром Спірыдона Собаля, па якім яны б вучыліся, каб жылі некалькі стагоддзяў таму. Даведваюцца, хто такія Кірыл і Мефодзій, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, які ўклад яны ўнеслі для развіцця кнігадрукавання. 

DPP_30480.JPG

Так, падарожнічаючы праз стагоддзі і разважаючы пра ролю пісьменства, дзеці адшукваюць сапраўдны скарб – кнігу. 


ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 


История, хранящаяся в подземелье: что можно увидеть в единственном в области музее банка? (+Видео) 

Кревский и Гольшанский замки XV-XVII веков можно посетить виртуально 

Лес в центре города. Музей леса откроется в Гродно  

 


Фото Міхаіла ІСАЧАНКІ

Таццяна Мастоўская

Добавление комментария
CAPTCHA
*