Абрад “Пярэпыты” прайшоў у Жырмунах. Відэааператары тэлеканала “Беларусь-3” знялі яго для перадачы “Наперад у мінулае” (Фота, Відэа)

Год малой родины 12 сентября 18 3679
IMG_3795

На жырмунскай зямлі з даўніх часоў захаваўся абрад “Пярэпыты”. Работнікі мясцовага Цэнтра культуры і вольнага часу запісалі яго ад жыхаркі аграгарадка Браніславы Адамаўны Гаркоўскай.  Паводле абраду спярша, чым засылаць сватоў, высылалі куму-перапытчыцу да бацькоў нявесты, каб удакладніць згодныя ці не аддаць яе замуж. Бо калі хлопец прыходзіў у сваты і яму адказвалі, лічылася ганьбай. Калі пярэпыты былі ўдалымі, тады засылалі сватоў, а на браму вешалі ручнік, каб паказаць усім у вёсцы, што тут жыве дзяўчына на выданні, якая дала згоду на сватанне.

IMG_3841

З захаваннем усіх абрадавых элементаў гаспадыня і гаспадар — Святлана і Іван Вараноўскія, дачушка Волечка — Вераніка Нявера, жаніх — Яраслаў Жукоўскі, цётка-перапытчыца — Святлана Чарнель, сыночак Міхась — Алег Жукоўскі распавялі, як адбывалася гэтае дзейства раней. А Марыя Васюкевіч, Таццяна Цевель, Алена Дзям’янава, Марыяна Масюль, Людміла Комінч і Аляксандра Прыгодзіч упрыгожылі абрад народнымі вясельнымі песнямі сваёй мясцовасці.

Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.

[embed]
[/embed]

IMG_3719 IMG_3722 IMG_3727 IMG_3728 IMG_3731 IMG_3740 IMG_3743 IMG_3747 IMG_3749 IMG_3755 IMG_3758 IMG_3772 IMG_3775 IMG_3778 IMG_3782 IMG_3788 IMG_3795 IMG_3796 IMG_3805 IMG_3809 IMG_3816 IMG_3825 IMG_3826 IMG_3829 IMG_3841 IMG_3846 IMG_3854
Добавление комментария
CAPTCHA
*