У Лідзе плануюць выдаць кнігу – падарунак для першакласнікаў

Общество 25 ноября 24 153
У Лідзе плануюць выдаць кнігу – падарунак для першакласнікаў
Ідэя нарадзілася падчас сустрэчы старшыні райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага з моладдзю, актывам Маладзёжнага парламенту пры Лідскім раённым Савеце дэпутатаў і Савета рабочай моладзі. І з’явілася не на пустым месцы. Кожнаму першакласніку ва ўрачыстай абстаноўцы 1 верасня дораць падарунак ад Прэзідэнта краіны – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”. У ёй распавядаецца пра тое, чым ганарыцца наша краіна. Чаму б нам не выдаць кнігу для дзяцей, якая б расказвала пра дасягненні малой Радзімы, Лідчыны?! Тым больш, ганарыцца нам таксама ёсць чым. Гэта і наша багатая 700-гадовая гісторыя (дарэчы, пра яе цудоўна расказваецца ў кніжцы “Кароткая гісторыя Ліды, расказаная і намалёваная” В. Сліўкіна і У. Мурахвера), і славутыя, прыгожыя мясціны і аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны на чале з Лідскім замкам, і дасягенні сучаснасці – усё, што выпускаецца пад знакам “лідскае”: вялізныя камбайны і функцыянальныя плугі, сучасныя аўтобусы, найпрыгажэйшыя шкляныя вырабы, смачнае малако, мука, каўбасы, хлеб і многае іншае.

Ад слоў да справы. Якой будзе кніга? Абмеркаванню канцэпцыі была прысвечана першая сумесная нарада пад кіраўніцтвам старшыні Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэсы Белуш.

Кнігу плануецца выдаць да 1 верасня 2025 года і прымеркаваць да Дня беларускага пісьменства, які будзе адзначацца ў Лідзе.
https://lidanews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*