У ноч на Купалле хлопцы і дзяўчаты гулялі — папараць-кветку шукалі (фота)

С праздником 09 июля 17 2556
 

У Воранаве з 8 на 9 ліпеня адзначылі адно з самых старадаўніх і рамантычных народных святаў — Купалле. Вечар на пачатку гуляння быў на дзіва ціхі і цёплы. Вада ў возеры бы застыла на месцы, нават лістота не варушылася на дрэвах. У паветры плыў водар сена і шашлыкоў, наваколле поўнілася купальскімі мелодыямі. Людзей на беразе возера сабралася нямала. Дарослых і малых гараджан вабілі да сябе шматлікія палаткі з рознымі кандыдарскімі і кулінарнымі прысмакамі, быў для дзетвары і вялікі выбар цацак…

Атмасферу весялосці не змог парушыць нават нечакана наляцеўшы вецер, які прынёс з сабой і не вельмі прыемны дробны дождж. Ды адпачываючых менш не стала. Яны, схаваўшыся пад парасонамі, сталі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення “Купальская казка”. У ролях Чырвонай Шапачкі, яе Маці, Каралевы, Шэрага Ваўка таленавіта паказалі сябе супрацоўнікі гарадского цэнтра культуры і вольнага часу. Гэта быў не проста спектакль, а сапраўдны мюзікл на сучасныя тэмы, які ўвабраў у сябе яркае акцёрскае майстэрства, вакальныя і харэаграфічныя здольнасці усіх выканаўцаў. Павесяліў публіку і гульнёвы блок прадстаўлення.

А з паяўленнем Купалы і Купалінкі свята набыло шчэ больш рамантычную атмасферу: дзяўчаты пусцілі на ваду вянкі, загарэлася купальскае вогнішча, вакол якога сабраўся вялікі купальскі карагод…  І было гулянне аж да самага рання.

1C9A9151 1C9A9157 1C9A9166 1C9A9174 1C9A9175 1C9A9183 1C9A9185 1C9A9186 1C9A9190 1C9A9197 1C9A9206 1C9A9210 1C9A9213 1C9A9216 1C9A9219 1C9A9236 1C9A9238 1C9A9240 1C9A9244 1C9A9250 1C9A9253 1C9A9264 1C9A9267 1C9A9280 1C9A9285 1C9A9288 1C9A9290 1C9A9292 1C9A9293 1C9A9294 1C9A9295 1C9A9296 1C9A9297 1C9A9298 1C9A9301 1C9A9309 1C9A9314
Добавление комментария
CAPTCHA
*