ДАРАГІЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ!

С праздником 16 апреля 17 1605
5107

У гэтыя святочныя дні, калі праслаўляем Хрыстова Уваскрэсенне, выражаем сваю веру і радасць словамі: “Хрыстос Уваскрэс!”. Пасха азначае пераход ад няволі да свабоды, ад немагчымага да рэальнага, ад грэшнага да святога,  ад смерці да жыцця. Уваскрэсеннем Iсуса з мёртвых былі здзейснены подзвіг выратавання чалавецтва, прымірэнне людзей са Стварыцелем. А гэта аснова веры, першая і самая галоўная ісціна, якая сімвалізуе адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. У гэты дзень мы святкуем сваё адкупленне і магчымасць дасягнення вечнага шчасця, што было здабыта коштам крыжовай смерці і змёртвыхпаўстання Збаўцы.

Жадаю вам у свята Пасхі Божага бласлаўлення, узмацнення веры, духоўных і фізічных сіл, радасці, супакою і пачуцця Божай прысутнасці ў вашых сэрцах!

Ксёндз Юрый Барташэвіч,

настаяцель касцёла Святога Крыжа ў

аг. Жырмуны.
Добавление комментария
CAPTCHA
*