Купальская ноч з Малінаўскім каларытам у Воранаве

С праздником 11 июля 16 2956


Летняе свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі, сабрала воранаўцаў у суботу на беразе мясцовага вадаёма. Капрызы надвор’я не пашкодзілі гульням, танцам і песням, з якімі прынята праводзіць купальскую ноч.

Шэсце казачных персанажаў, што распачынала святочную праграму, шчодра акрапіў дождж. Наляцеў акурат пасля дзевяці вечара. Не пашкадаваў жа ён вады! Блішчала ад вільгаці і сцэна, вакол якой сабраліся госці свята. Аднак работнікам культуры не прывыкаць да такіх экстрымальных умоў, — у іх часта даводзіцца працаваць. Адпачываючых яны забаўлялі з адмысловым запалам, а песенныя і танцавальныя нумары артысты-аматары выконвалі з асаблівым стараннем.

У гэтым годзе ў цэнтры тэатралізаванага дзейства былі героі музыкальнай камедыі “Вяселле ў Малінаўцы” —  Нічыпар, Гарпуся, Трындычыха, Папандопала, атаман Грыцыян і музыка Назар. Гэтыя ролі ўвасобілі супрацоўнікі Воранаўскага цэнтра культуры. Сярод іх былі маладыя спецыялісты, якія толькі размеркаваліся ва ўстановы культуры раёна: Дзмітрый Мілюш, Юрый Стралінскі, Вольга Амельчанка. Яны весялілі гледачоў жартамі, праводзілі гульні і конкурсы. Для іх правядзенне купальскага свята стала прафесійным дэбютам.

Уразілі і парадавалі гасцей цыгане — дынамічнымі рухамі і стракатымі строямі ажывілі сцэну, а таксама ідыйскі танец ад Тамары Казлоўскай.

У той вечар гучалі песні, якія даўно сталі сапраўднымі народнымі хітамі, і новыя варыянты даўно вядомых кампазіцый. Актыўна спрабавалі свае вакальныя здольнасці маладыя людзі ў караоке.

Не забыліся арганізатары свята пра абавязковыя атрыбуты магічнай ночы: Купалінку і Купалу, карагод вакол вогнішча, шуканне папараць-кветкі.

А потым яшчэ доўга над азёрнай роўняддзю лілася музыка…

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.


































Комментарии
Л-ля
Так, что папарать-кветку искать? Или через костер прыгать?
Коля
Никакого призыва у Ивана не было! Не додумывайте. На капище это по желанию, есть и такие люди. А делать из праздника-традиции пустышку неправильно, это плохой пример.
Коля
Не дождетесь! Убивать это не наш метод! Это вы привыкли так поступать с людьми имеющими другое мнение.
Человек написал свое мнение, а вам нечего сказать по существу, так вы перевели на другую плоскость.
Л-ля
Иван, а что на капище нас призываете ходить?..
Местная
Так убейте нас за это...
Иван
Этот праздник 21 июня! И все чудеса и действия могут происходить только тогда, в день солнцестояния!
А вы превратили это просто в концерт. Помогаете попам и другим выкорчевывать давние МЕСТНЫЕ традиции
Добавление комментария
CAPTCHA
*