Каштоўнасныя арыенціры — код нацыі

Общество 28 января 22 1244
Каштоўнасныя арыенціры — код нацыі

Данута Крэнь, рэжысёр Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра:

— Ужо не першы год уважліва сачу за Пасланнем Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу. Заўжды выдзяляю для сябе ключавыя пазіцыі, якія найбольш хвалююць землякоў, датычаць лёсу і развіцця маёй малой радзімы.

Як работніка культуры, які працуе звыш за сорак год у гэтай сферы, мяне вельмі крануў пасыл аб каштоўнасных арыенцірах. Сапраўды, яны — гэта код нацыі, без іх не будзе нас, беларусаў. Мы павінны берагчы спадчыну, перадаць сваім дзецям, унукам тое, што засталося нам ад дзядоў і прадзедаў. Нямала для гэтага робім мы, работнікі Начскага цэнтра культуры. Пры ўстанове дзейнічае аматарскае аб’яднанне па вывучэнні роднага краю “Вытокі”, дзе дзецям і моладзі прывіваем павагу да традыцый, звычаяў, выхоўваем гонар за мінулае і сучаснасць Айчыны, вучым жыць у сяброўстве і згодзе.

Добавление комментария
CAPTCHA
*