Дарагія вернікі Воранаўшчыны!

Общество 04 апреля 21 1145
Дарагія вернікі Воранаўшчыны!

Дарагія вернікі Воранаўшчыны!

Алелюя, Алелюя!

Вясёлы нам сёння дзень настаў, бо Хрыстос Змёртвыхпаўстаў!

Велікодныя віншаванні — добры момант, асабліва калі мы не можам сустрэцца з нашымі блізкімі або сябрамі ці прысутнічаць у доме Айца ў яго ўрачыстасць. Нягледзячы на цярпенне і пакуты, якія перажываем з нагоды пандэміі напрацягу года, давайце радавацца і з упэўненасцю глядзець у будучыню, у якой Хрыстос Змёртвыхпаўсталы ёсць нашай надзеяй, нашым жыццём. Толькі чалавек надзеі, які паверыў у Ісуса Хрыста, можа смела глядзець у будучыню (пар. Клс 1, 27). І такім людзям належыць лепшае заўтра, бо толькі яны, з унутранай Божай сілай, змогуць пераадолець усе спакусы песімізму і роспачы. Давайце не будзем губляць кантроль над сабой, таму што паніка і гвалт хутчэй, чым смага і голад, могуць забіць нас. У такія моманты Бог дазваляе нам самім знайсці сябе, таму што ў пакутах мы знойдзем праўдзівы сэнс любові і святасці. Не будзем будаваць сваю святасць на страху і хавацца ад Бога, але давайце будзем святлом у змроку. Чалавек створаны не для таго, каб зразумець жыццё, але каб яго пражыць. Мы патрэбны свету, бо з’яўляемся святлом у сваіх дамах.

Няхай Хрыстос Змёртвыхпаўсталы распраменіць на вас ласкі, прынясе шчасце і надзею ў вашы сем’і.

Словы надзеі і радасці з нагоды велікодных святаў з малітвай дасылае кусташ санктуарыя Маці Божай у Тракелях, ксёндз Юрый Бяганскі.

Добавление комментария
CAPTCHA
*