Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, прайшлі ў Забалацкім навучальна-педагагічным комплексе

Из редакционной почты 18 октября 17 1919
На працягу мінулага тыдня праводзіліся разнастайныя сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, дыскусіі, выпускаліся крэатыўныя віншавальныя газеты, плакаты, паштоўкі. Вучні падрыхтавалі самым дарагім людзям падарункі, зробленыя сваімі рукамі. А члены клуба “Пегасік” напісалі чулыя і пранікнёныя радкі пра матулю. Непасрэдна ў сам святочны дзень, 14 кастрычніка, сваіх любых матуль і бабуль школьнікі запрасілі на цікавыя мерапрыемствы.

20171013132016


Даспадобы нашым жанчынам прыйшліся ранішнікі, вечарына. Жыва і займальна прайшло паседжанне клуба “МАМ-кампанія” пад кіраўніцтвам Г.І. Квач у дашкольным звяне. Мамаў вельмі расчулілі маленькія артысты. На паседжанне клуба “Сям’я” (адказная — І.М. Вільчэўская) быў запрошаны настаяцель забалацкай царквы Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх іерэй Ігар Шыла. Святар пазнаёміў прысутных з гісторыяй узнікнення свята, якое прымеркавана да Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць умацавання ў першую чаргу такога грамадзянскага інстытута, як сям’я, для таго, каб не згубіць у сённяшнім вірлівым свеце сапраўдных жыццёвых арыенціраў.

20171013150758 20171013133949


Усе мерапрыемствы пакінулі добры след у сэрцах як дарослых, так і дзяцей.

Валянціна КОЦІК,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Забалацкага НПК.

Фота з архіва Забалацкага НПК. 
Добавление комментария
CAPTCHA
*