З павагай да настаўнiка

Блашко М.И. классный руководитель 9А

У Радунскай сярэдняй школе працуе шмат таленавітых і творчых настаўнікаў. Розныя метады выкладання, розныя патрабаванні, а вось справа ва ўсіх агульная — вучыць і выхоўваць дзяцей. Я хачу расказаць пра настаўніцу, якая для нас, выпускнікоў 2017 года, стала па-сапраўднаму другой мамай.

Прайшло ўжо сем гадоў майго знаёмства са школай, але я да гэтага часу памятаю сваё першае верасня. Я вельмі баялася новых падзей і хвалявалася. Але калі ўбачыла на парозе школы Марыю Іосіфаўну Блашка, мае перажыванні мігам зніклі: гэта не толькі настаўнік, але і сябра. Марыя Іосіфаўна стала для нас чалавекам, які адкрыў усім вучням новы гімназічны свет (на той час была Радунская гімназія), і дапамагла ў ім асвоіцца.

Класны кіраўнік удзяляла нам шмат часу: вучыла, выхоў-вала і арганізоўвала розныя мерапрыемствы — класныя і інфармацыйны гадзіны, экскурсіі, выпускі школьных тэлепраектаў... Да кожнага з нас яна знайшла падыход, бачыла і развівала патэнцыял вучняў. Цудоўныя суадносіны былі ў Марыі Іосіфаўны і з нашымі бацькамі. Можа, менавіта таму школа стала для нас другім домам.

Беларуская мова — самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Гэтую думку Марыя Іосіфаўна старалася данесці на кожным уроку. Яна навучыла нас паважаць і шанаваць родную мову. Больш за 30 гадоў настаўніца аддала сваёй любімай справе. Павага, давер, захапленне дзяцей яе прадметам, іх добрыя адзнакі і вынікі на раённых алімпіядах — плён нялёгкай працы.

У гэтым годзе я скончыла школу. Сваю будучую прафесію не звязваю з працай настаўніка, але родная мова абавязкова мне спатрэбіцца пры здачы ЦТ і ўвогуле ў жыцці. Таму вельмі ўдзячна Марыі Іосіфаўне за веды, якія яна дала, за разуменне і справяд-лівасць.

Ад імя вучняў

11 «А» класа

Анжаліка Лукашэвіч.
Добавление комментария
CAPTCHA
*