Лета — час новых духоўных адкрыццяў

Из редакционной почты 28 августа 12 2553

Летні адпачынак — для дзяцей справа вельмі важная, бо ад таго, як яны яго правядуць, залежыць іх настрой на ўвесь надыходзячы вучэбны год. Таму для іх ладзяцца розныя лагеры адпачынку, як аздараўленчыя, так і забаўляльна-спартыўныя. А яшчэ ў некаторых каталіцкіх святынях нашага Радунскага дэканата арганізаваліся для дзяцей і моладзі так званыя абозы — лагеры адпачынку з Богам. Напрыклад, у касцёлё Святой Тройцы в. Германішкі іх налічвалася тры: для моладзі і падлеткаў, веласіпедны і для малодшых дзяцей. Адметнай рысай германішскіх канікул з Богам стала тое, што мясцовы святар Геннадзь Рамашка паспрабаваў правесці яго для старэйшых на англійскай мове. На маё пытанне, з якой мэтай гэта было зроблена, вось што ён адказаў:

— Маёй мэтай перш за ўсё з’яўляецца тое, каб падрыхтаваць маладых людзей і пазнаёміць іх з малітвай на англійскай мове. Я паспрабаваў прадставіць усю літургію імшы на замежнай мове і навучыць асноўным малітвам. Бо ў моладзі, якая ў апошні час часта выязджае за мяжу, узнікаюць моўныя цяжкасці. Таму з маёй дапамогай, я спадзяюся, ў будучыні яны змогуць прымаць удзелы, напрыклад, ў Сусветным дні моладзі, ці іншым чынам актыўна ўдзельнічаць у розных рэлігійных мерапрыемствах міжнароднага характару. А яшчэ я ставіў акцэнт на сумесныя дзеянні, дапамогу, дух служэння, адчувальнасць да патрэбаў і абмежаванняў іншага чалавека.


На працягу тыдня моладзь не толькі вучылася маліцца на англійскай мове, але і планаваць свой вольны час, гатаваць ежу, прыбіраць за сабой. Бо дзеці атуляны такой бацькоўскай любоўю, што часам прайсцейшых рэчаў не ўмеюць рабіць.

Сучаснай моладзі ўласцівы пасіўны лад жыцця, таму быў арганізаваны веласіпедны лагер, перш за ўсё, як прапаганда здаровага ладу жыцця. Святар імкнуўся паказаць, як можна з карысцю для свайго здароўя правесці вольны час, аддаваючы перавагу не камп’ютару ці тэлевізару, а веласіпедным падарожжам.

Малодшыя дзеці таксама на працягу тыдня бавілі свой час разам з Богам. Для іх была арганізавана праграма такім чынам, каб было цікава і весела, і пры гэтым яны вучыліся добрым паводзінам і рэлігійнай практыцы. Штодня на святой імшы праводзіліся пропаведдзі, розныя канферэнцыі. Адметнай рысай сельскай мясцовасці з’яўляецца адсутнасць цікавых ідэй для маленькіх дзяцей у час канікул, таму паездка ў г. Ліда для многіх стала прыемным падарункам. Маленькія падарожнікі не толькі пазнаёміліся з горадам, але і пабывалі ў 3D кінатэатры, дзе паглядзелі цікавы фільм.


Кожны дзень канікул быў добра арганізаваны. Праводзіліся гутаркі па тэме дня, малітвы, песні, гульні, вясёлыя танцы, у якіх удзельнічалі як самыя маленькія, так і старэйшыя. Таксама дзеці прымалі ўдзел у розных конкурсах, у спартыўных спаборніцтвах. Дзень завяршаўся малітвай і спевамі, у якіх дзякавалі Богу за праведзены час.

Падчас «Канікул з Богам» дзеці атрымалі сапраўднае задавальненне. З нецярпеннем яны будуць чакаць наступнага года, каб зноў перажыць тую радасць, ласку і глыбокія перажыванні, якія можна атрымаць разам пад апекай Пана Бога.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота з архіва кс. Г. Рамашкі.
Комментарии
AleXandRo
А я по-доброму завидую. Хорошо отдохнули и с реальной пользой. Жаль, что в наше время только про дедушку Ленина учили.
Мишка з лесу
Ага. Старыми советскими штампами про Бога... Алек, Вы ничего не перепутали?
Алек
"Сучаснай моладзі ўласцівы пасіўны лад жыцця" - что же ты Наталья всех под одну гребёнку!? Это тебе свойственна пассивность, нигде что то не заметно твоё участие в жизни района! А молодёжь разная!!!        "З нецярпеннем яны будуць чакаць наступнага года, каб зноў перажыць тую радасць, ласку і глыбокія перажыванні, якія можна атрымаць разам пад апекай Пана Бога."  Не будуць чакаць наступнага года, каб зноў перажыць тую радасць, ласку і глыбокія перажыванні, якія можна атрымаць разам пад апекай Пана Бога, а зробяць гэта ужо у гэтым годзе!!!! Наталья, пишешь старыми советскими штампами...
Добавление комментария
CAPTCHA
*