Пасадзiм па дрэўцу — вырасце лес
Лес — наша багацце. Ён патрабуе пастаяннага догляду і ашчадных адносін да сябе. І ў гэтай справе школьнікі з’яўляюцца надзейнымі памочнікамі дарослым. «Пасадзім па дрэўцу — вырасце лес», — такім правілам кіруюцца вучні Паляцкішскай сярэдняй школы. Штогод яны аказваюць дапамогу Беняконскаму лясніцтву ў пасадцы дрэў: садзяць маленькія елкі, сосны, бярозы. Гэта садзейнічае выхаванню ў школьнікаў любові і беражлівых адносін да прыроды, паглыбленню і пашырэнню ведаў па асновах лясной гаспадаркі і аховы прыроды. Вучні восьмага і дзясятага класаў сёлета прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу - 2016». Пасля інструктажу разам з лесніком Вячаславам Іванавічам Собалем школьнікі ўзяліся за справу: пасадзілі саджанцы на плошчы 1,7 га, а таксама правялі работу па прыроднаму ўзнаўленню на плошчы 3,8 га. Амаль 13 тысяч саджанцаў з’явіліся на месцы старога ельніку. Школьнікі ўпэўнены, што справа, зробленая не за плату, а па жаданні сэрца, будзе карыснай людзям. А ляснік Вячаслаў Іванавіч перакананы: «Хто пасадзіў сам дрэўца, ніколі не нанясе ўрон прыродзе».
Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог Паляцкішскай
сярэдняй школы.
Фота аўтара.