Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Гродзенскі гарадскі савет ветэранаў ствараюць зборнік, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Набліжаецца памятная дата — 80-годдзе вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтым Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Гродзенскі гарадскі савет ветэранаў рыхтуюць да выдання зборнік літаратурна-мастацкіх твораў “Памяти вечный огонь”, прысвечаных гэтай гістарычная падзеі. У зборнік дасылаць:
- вершы (1-5);
- эсэ, нарысы (2-4 старонкі);
- апавяданні, успаміны (2-4 старонкі);
- указаць імя і прозвішча аўтара.
У кнігу ўвойдзе толькі матэрыял высокага мастацка-эстэтычнага ўзроўню. Просім дасылаць новыя тэматычныя творы, а не тыя, што ўжо друкаваліся. Мовы выдання — беларуская, руская. Прымаюцца творы жыхароў Гродзенскай вобласці — членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, ветэранаў, моладзі і іншых аўтараў. Тэрмін падачы матэрыялаў — да 1 чэрвеня 2024 года.
Даведкі по тэлефоне 8 (0152) 60-20-22 і электронная пошце postmaster@pisateli.by. Творы дасылаць з пазнакай “У зборнік”.