У аграгарадку Пагародна добраўпарадкавалі помнік дзяўчатам-сувязісткам
Помнік у выглядзе рымскай лічбы IV, якая сімвалізуе подзвіг чатырох сувязістак, загінуушых на пагародзенскай зямлі падчас баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пафарбавалі ў белы колер. Ён нясе ў сабе чысціню і дабрыню, пачуццё міру і перамогі, маладосці і духоўнасці. Усё гэта было ўласціва і дзяўчатам, аддаўшым свае жыцці ў імя сённяшніх сонечных мірных дзён.
— Прывесці ў парадак помнік перад такімі вялікімі святамі, як Вялікдзень, дзень Перамогі і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта наш хрысціянскі абавязак, — расказала работніца КСУП э/ б “Пагародна” Марыя Скрундзь. — Разам са мной тут працуюць Зыгмунд Матоніс, Яўген Сямёнаў і Андрэй Кодзіс. Сёння пабелім помнік і прывядзём у парадак тэрыторыю ля яго. У хуткім часе сумесна са школьнікамі высадзім кветкі.