Гiсторыя Воранаўскага краю ў назвах

Год науки 21 февраля 17 1953
god-nauki-2017

Заўсёды задаваў сабе пытанне: чаму мястэчкі маюць тую або іншую назву? Яны жывуць стагоддзямі, часам мяняюць гукавое аблічча. І мы, сучаснікі, ужо не можам растлумачыць іх значэнне.  Але шукаць ісціну, вывучаць заўсёды было мне цікава. Таму назвы геаграфічных аб’ектаў, у тым ліку і назвы паселішчаў (айконімаў), сталі тэмай маёй  даследчай работы, якую я праводзіў пад кіраўніцтвам І.І. Фясенкі, кампетэнтнага краязнаўца, настаўніка гісторыі і геаграфіі.

 Больш за ўсё цікавілі мястэчкі майго воранаўскага краю. Яны маюць каштоўныя звесткі пра мінулае жыццё людзей, адлюстроўваюць іх заняткі, этнічны склад, характарызуюць тыпы населеных пунктаў — значыць дапамагаюць вывучыць мінулае і сучаснае жыццё народа, гісторыю і геаграфію краю.

Давялося вывучаць навуковую літаратуру па абранай тэме.  Аказалася, што шмат белых плям ячшэ існуе ў гэтай галіне навукі. У беларускай айканіміі мала прац, у якіх бы грунтоўна паводле гістарычных крыніц (акты і граматы, заканадаўчыя дакументы, матэрыялы бягучага справаводства, дакументы па царкоўнай гісторыі і інш.), антрапанімічных, геаграфічных матэрыялаў разглядалася б паходжанне назваў гарадоў, пасёлкаў, мястэчак.

Вывучыўшы айконімы Воранаўскага раёна, я зразумеў, што неабходна стварыць спіс спрэчных і не вызначаных па паходжанні айконімаў. Больш таго, на аснове атрыманых вынікаў распрацаваны “Кароткі тапанімічны слоўнік Воранаўскага раёна”. У  ім паспрабавалі растлумачыць паходжанне назваў 360 сучасных населеных пунктаў Воранаўскага раёна, а таксама 10 рэк. Праца карысная тым, што дае магчымасць прасачыць спецыфіку балтыйскай айканіміі і антрапаніміі, выяўленую на Воранаўшчыне, і устанавіць, у якіх адносінах яна знаходзіца з айканіміяй і антрапаніміяй уласна літоўскіх рэгіёнаў (Варэнскі, Шальчынінкайскі), з якімі непасрэдна мяжуе Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці. Гэты выключна каштоўны матэрыял аб беларуска-літоўскіх моўных кантактах дазваляе канструяваць паўднёвую ўскраіну адносна кампактнага пражывання літоўскага насельніцтва ў сярэднія вякі.

 Высветлена, што ў XVI-XVII стст. на Воранаўшчыне татары заснавалі шэраг новых паселішч, найменні некаторых з іх (маёнтак Кудаевічы, вёскі Кудзянцы, Мількавічы, Некрашэвічы, Некрашунцы, Сабалевічы, Сабалюнцы, Пеляса Татарская і інш) звязаны з гэтай этнічнай супольнасцю.

Лічу, што вынікі майго даследавання могуць быць карыснымі для тых, хто цікавіцца тапанімічнай спадчынай Гродзеншчыны, спатрэбяцца экскурсаводам для правядзення экскурсій у народным гісторыка-краязнаўчым музеі нашай школы.

Сяргей ЖЭГЖДРЫН,

вучань 10 класа Радунскай сярэдняй школы.
Добавление комментария
CAPTCHA
*