Вёска! Лета! Драйв!
Тыдзень не прайшоў пасля абласнога турыстычнага злёту, а Пагародна зноў гудзе. Так і да прысуджэння аграгарадку статусу моладзевай сталіцы Воранаўшчыны недалёка!
Сёння ў пагародзенскім парку сапраўдны джэм-сэйшн пад назвай “ВёскаЛетаДрайв”.
Мотаклуб Devoid of Rights MCC арганізаваў дабрачынны фэст для сбору сродкаў на лячэнне Рыты Юшкевіч з Ліды і Багдана Пукалы з Бярозы. Распачалi канцэртную праграму гаспадары - воранаускiя артысты. Хутка далучацца i
вядомыя беларускія групы “Дразды” і “КаS”, а таксама каманда BaZinGa з вогненным шоу.
Спяшайцеся! Будзе драйвова!