Воранаўцы праспявалі гімн разам і завяршылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь яркім феерверкам
Напрыканцы свята жыхароў Воранава і іх гасцей з’яднала акцыя “Праспяваем гімн разам”. Прадстаўнікі раённай улады, грамадскасць, працоўныя калектывы, людзі старэйшага пакалення, моладзь, дзятва, напоўненыя шчырай любоўю да роднага краю, малой радзімы, спявалі дарагія сэрцу кожнага беларуса радкі.
У хуткім часе начное неба райцэнтра расквеціў феерверк, працяглы, маляўнічы. Сапраўды, яркі запамінальны акорд Дня Рэспублікі!