Воранаўскія бібліятэкары абмяняліся вопытам з літоўскімі калегамі

В посёлке 15 мая 17 1377

1C9A1996


Па ініцыятыве самакіравання Шальчынінкая Літоўскай Рэспублікі і пры садзейнічанні Шальчынінкскага беларускага культурнага цэнтра “Раніца” на мінулым тыдні бібліятэкары з суседняй краіны пабывалі ў Лідзе і на Воранаўшчыне. Госці наведалі лідскую гарадскую і дзіцячую бібліятэкі. У нашым раёне — воранаўскую раённую і дзіцячую бібліятэкі, больцініцкую сельскую, а таксама з задавальненнем прайшліся сцежкамі Адама Міцкевіча. Ім было цікава ўсё: колькі чытачоў наведвае нашы скарбніцы ведаў, якія мерапрыемствы тут ладзяцца, наколькі багаты бібліятэчны фонд, як абслугоўваюцца чытачы — створана электронная база ці, як раней, робіцца запіс у фармулярах.

— Без малога ўсе бібліятэкары, якія прыехалі сёння, маюць беларускія карані, у тым ліку з воранаўскага краю, — расказала старшыня беларускага культурнага цэнтра, кіраўнік групы Рэгіна Дмухоўская. — Сустрэча атрымалася цёплай і душэўнай. Можна сказаць, сюды прывяла не толькі працоўная дзейнасць, але і настальгія.

Сваімі ўражаннямі ад працы беларускіх калег падзялілася Ганна, бібліятэкар Пурвенскай сельскай бібліятэкі, ураджэнка в. Мацюнцы Доцішскага сельсавета:

— Задачы ў нас аднолькавыя — абслугоўваць чытачоў. Кнігі, як і ў вас, камплектуе аддзел камплектавання. Літаратура ж у нас паступае ў асноўным на трох мовах: літоўскай, польскай, рускай, ёсць і на англійскай, нямецкай. Мне ў вас спадабалася тое, што ў бібліятэках утульна, шмат нагляднасці, якая, безумоўна, дапамагае ў працы. Малую радзіму пакідаю з лёгкай душою — такія, хоць і кароткія, сустрэчы з землякамі прыносяць вялізнае задавальненне.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A1978 1C9A1984 1C9A1973 1C9A1970 1C9A1992

Добавление комментария
CAPTCHA
*